Гала́нтны (БРС). Рус. гала́нтный, укр. гала́нтний. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы. Рус. гала́нтный узята з франц. galant ’ветлівы, галантны’ або ням. galant (< франц.). Падрабязна аб гісторыі запазычання ў рус. мове гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13–14.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́нтыя (БРС). Рус. гара́нтия (з Пятроўскай эпохі), укр. гара́нтія. Як і гарантаваць (гл.), запазычанне з франц. (garantie) або ням. (Garantie < франц.) мовы. Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 392; Шанскі, 1, Г, 27–28 (там і меркаванні аб магчымым польскім пасрэдніцтве); Рудніцкі, 802.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гардэро́б (БРС). Рус. гардеро́б (з 1722 г.), укр. гардеро́б. Запазычанне з франц. garderobe ’тс’. Бел. мова атрымала гэта слова, відавочна, праз пасрэдніцтва рус. мовы. Гл. Фасмер, 1, 393; Шанскі, 1, Г, 28–29 (які, аднак, пытання аб ролі рус. мовы не ставіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гармо́нія ’гармонія’ (БРС). Ст.-бел. гармония ’згода, гармонія’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне (як і рус. гармония) з польск. harmonia ’гармонія’ (пазней і ’музычны інструмент’, з XIX ст.). Гл. Фасмер, 1, 394; Шанскі, 1, Г, 31; Слаўскі, 1, 407. Польск. harmonia < лац. harmonia < грэч. ἁρμονία.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарызо́нт ’гарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гасці́нец ’падарунак’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), таксама ’бальшак, тракт’. Утварэнне яшчэ ў прасл. мове ад прыметніка *gostinъ (да *gostь ’госць’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 65–66. Гл. Слаўскі, 1, 327; Шанскі, 1, Г, 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ўбіца ’гаўбіца’ (БРС). Рус. га́убица ’тс’ (раней і гоубица), укр. га́убиця. Фасмер (1, 397) мяркуе, што гэта запазычанне з ням. Haubitze ’тс’. Шанскі (1, Г, 38–39) мяркуе, што непасрэдна слова было ўзята з польск. haubica (так і ў Слаўскага, 1, 411).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Геркуле́с ’асілак, здаравяка; назва круп’ (БРС). Рус. геркуле́с, укр. геркуле́с. У аснове ляжыць лац. форма Hercules ст.-грэч. імя асілка Ἡρακλῆς (Ἡρακλέης). Як назва круп — запазычанне з рус. геркуле́с ’тс’ (дзе адзначаецца ў слоўніках з 1935 г.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багасло́ў, багасло́ўе, рус. богосло́в, богосло́вие, укр. богосло́в, богослі́вʼя і г. д. З ц.-слав. мовы (богословъ, богословиѥ), дзе гэта калька з грэч. θεολόγος, θεολογία, да θεός ’бог’, λόγος ’слова, вучэнне’. Так і ў іншых слав. мовах. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 150–151.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балдахі́н. Рус. балдахи́н, укр. балдахі́н. Запазычанне з польск. bałdachin, bałdachim (супраць Шанскі, 1, Б, 23, але без аргументацыі) або ням. Baldachin < франц. baldaquin < с.-лац. baldacinus, італ. baldacchino (першапачаткова ’дарагая тканіна з Багдада’: сярэдневяковая назва Багдада — Baldac). Локач, 15; Фасмер, 1, 114–115.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)