падга́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы. Марціновіч.

2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаднаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Разнародны па складу; неаднастайны. Склад сходу быў неаднародны. Прыйшлі і фабрычныя работніцы і інтэлігенцыя. Арабей. Па нацыянальнаму саставу рабочы клас Беларусі быў неаднародны. «Звязда».

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш. Неаднародныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́ткі, ‑так; адз. багатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр’ян. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караняпло́ды, ‑аў; адз. караняплод, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Культурныя расліны (буракі, морква, бручка і пад.) з мясістым коранем, які скарыстоўваецца ў ежу, на корм жывёле і для тэхнічных мэт. Кармавыя караняплоды.

2. Патоўшчаныя карані гэтых раслін. Буйныя караняплоды. Скормліваць караняплоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кулі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кулісы (у 1 знач.). Кулісныя дзверы.

2. Які дзейнічае пры дапамозе кулісы (у 2 знач.). Кулісны механізм.

3. Які мае адносіны да кулісы (у 3 знач.). Кулісныя пасевы. // Прызначаны для куліс. Кулісныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае аднолькавыя адносіны да чаго‑н.; адназначны, падобны.

•••

Гамалагічныя рады — а) у біялогіі — расліны, жывёлы, падобныя па сваіх марфалагічных і фізіялагічных прыкметах; б) у хіміі — арганічныя злучэнні, якія адрозніваюцца групай СН₂ і падобныя ў хімічных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухдо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх семядолей (пра зародак раслін). Двухдольныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́льныя, ‑ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядолей.

3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак. Двухдольны верш. Двухдольны рытм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухдо́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны). Каноплі — двухдомная расліна.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, ‑ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драўні́на, ‑ы, ж.

1. Цвёрдае шчыльнае рэчыва пад карой дрэва або кустовай расліны. Сваёй вострай і моцнай, дзюбай чорны дзяцел прабівае кару, свідруе драўніну, растрыбушвае шышкі. В. Вольскі.

2. зб. Розныя лесаматэрыялы: бярвенне, дошкі і пад. Вываз драўніны. Нарыхтоўка драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся мяккім ад вільгаці, адсырэў, намок.

2. Які загінуў ад лішку вільгаці (пра расліны). [Жанчына], сагнуўшыся ледзь не да самай зямлі, нешта перакопвала жалезняком — як пасля даведаліся, адмоклы лён. Сачанка.

3. Які сапсаваўся, расклеіўся ад вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)