мацёры, ‑ая, ‑ае.

1. Сталы, поўны сілы (звычайна пра жывёлу). Сярод высокіх галасоў маладых вылучаўся хрыплаваты бас старога, мацёрага ваўка. В. Вольскі.

2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы. Мацёры шпіён. Мацёры бюракрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

местачко́вец, ‑коўца, м.

Уст. Жыхар мястэчка. Хлопцы аблазілі ўсе вёскі, сустрэлі нават некалькі местачкоўцаў, распытвалі пра коннікаў, што ноччу ездзілі тут. Шчарбатаў. Зрэдку трапляліся насустрач прахожыя, знаёмыя і незнаёмыя местачкоўцы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Скончыць тачэнне, выточванне чаго‑н. Датачыць дэталь.

датачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.

Канчаткова стачыць што‑н. (пра насякомых, грызуноў і пад.). Моль датачыла сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еката́ць, екачу, якочаш, якоча; незак.

Разм. Галасіць, заходзячыся ад болю. // Вішчаць, скавытаць (пра жывёл). Бобік рваўся з ланцуга, екатаў, хрыпеў. Рылько. / у перан. ужыв. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывагло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Разм. Драпежнік, які глытае здабычу жыўцом. // перан. Пра сквапнага, бязлітаснага прыгнятальніка. Жыў спакойна цэлы век Невядомы чалавек. Жыў багатым жываглотам, Працаваць не меў ахвоты. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напалі́цца, ‑паліцца; зак.

1. Нагрэцца пры паленні (пра печы, грубкі). Напалілася печ.

2. Нагрэцца да вельмі высокай тэмпературы. Напалілася жалеза. □ Усё напалілася пад сонцам: брызент, ложкі, пасцель і нават зямля. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да напаўкалоніі. Напаўкаланіяльная залежнасць. // Які паводле свайго становішча набліжаецца да калоніі, залежны ў эканамічных і палітычных адносінах ад капіталістычных дзяржаў (пра краіну, дзяржаву). Напаўкаланіяльная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялёгка,

1. Прысл. да нялёгкі.

2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі маральны стан, у якім хто‑н. знаходзіцца. Не шумі ж ты, цёмны гаю, бо мне й так нялёгка. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадвыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адвыкнуць ад каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паадвыкалі ягняты ад матак. □ Мінуў час, і мы паадвыкалі ад дамоўкі, не вельмі нудзіліся па ёй. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)