застарэ́ць, ‑эе; зак.

Разм.

1. Укараніцца, стаць непапраўным. Хвароба застарэла.

2. Стаць неадпаведным сучасным патрабаванням, нормам; устарэць. Трэба аджывіць школу, бо спосабы .. заняткаў [Лабановіча] так застарэлі, што напэўна перасталі быць цікавымі для дзяцей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́заць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Замучыць, стаміць (каня), чэста тузаючы лейцамі. // Тузаючы, замарыць. Сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Брыль.

зату́заць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тузаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Стаміць, надакучыць, старанна частуючы.

2. і чаго. Пакаштаваць, паспрабаваць. — Добры дзень! [Дзед:] — Здароў, Рыгорка! — Усё ходзіш? — Так. Хаджу. — Зачастуй маёй махоркі, Пэўна, ёю дагаджу... Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́цягам, прысл.

Разм. Цягнучы, валочачы па зямлі; волакам. Дзе на руках, дзе поцягам яны перанеслі Васіля Іванавіча ў роў. Лынькоў. Раўчук так абмялеў, што мы, параіўшыся, вырашылі цягнуць лодку поцягам па зямлі. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узра́давацца, ‑радуюся, ‑радуешся, ‑радуецца; зак.

Прыйсці ў радасны стан; абрадавацца. — Гэта выхад!.. — як адкрыццю ўзрадаваўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Кірык так узрадаваўся бацькаваму заказу, што нават і абедаць не скончыў — памчаўся драць лазу. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і чытальня. А часу і так не хапала. З раніцы да вечара [Кастусь] у чыталцы. Запоем глытаў паэзію, прозу, крытыку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; пр. удзёўб, удзяўбла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць што‑н., зрабіць паглыбленне, адтуліну ў чым‑н. Зямля так умерзла, што не ўдзяўбці яе.

2. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан. Разм. Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што‑н.; убіць. [Тамаш:] — Іначай жыць .. [дзеці] будуць. Я гэта сам удзёўб сабе ў галаву і ўсім дзяўбу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Вестка, паведамленне. [Кандрат:] — А ад Барташэвіча чутак няма? — [Домна:] — ..Чаму няма? Напісаў, што скора прыйдзе. Лобан. Чуткі з вайны трохі-трохі даходзілі да горада, надта далёка была яна адгэтуль. Мурашка. І вось гэтай вясною маланкай абляцела ўсе вёскі чутка: да Першага мая шахцёры абяцаюць даць калійную соль. Кулакоўскі. // звычайна мн. (чу́ткі, так). Звесткі (звычайна няпэўныя, недакладныя); пагалоска. Справы ў яго доўга не ладзіліся, і да Зыбіна даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады. Мележ. Хадзілі чуткі, што ніякі.. [Мінін] не слесар, а жандар коннай петраградскай паліцыі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скрабці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; зак., што.

1. Скрабучы што‑н., зрабіць чыстым, гладкім. Дома жанчына выскрабла падлогу і столь, памыла вокны. Хадановіч. [Дзеці] так выскраблі дзеркачамі двор і вуліцу, што было хоць каціся. Васілевіч.

2. Дастаць, выдаліць што‑н. выскрабаннем. Выскрабці рэшткі кашы з гаршка. □ Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

1. Абдаць каго‑, што‑н. дымам. Абкурыць пчол. □ [Бешчат:] — Але вы не стрымлівайце сябе, мяне ўжо так абкурылі, што нават кашуля смярдзіць ад дыму. Бажко.

2. Зрабіць што‑н. рудым, чорным ад дыму. Абкурыць пальцы.

3. Разм. Скурыць чый‑н. тытунь, папяросы.

4. Карыстаючыся, зрабіць больш зручным, прыемным для курэння. Абкурыць люльку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)