непазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць. Цяжка было паверыць, што гора можа за суткі зрабіць чалавека непазнавальным. Ваданосаў. Міне некалькі дзесяткаў гадоў, і пустыні стануць непазнавальнымі. Гавеман.
2. Недаступны пазнанню. У свеце няма нічога непазнавальнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напача́тку, прысл.
Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Аднакр. да лізаць.
2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм. Спраўджваць, здзяйсняць. [Клім:] — Не губі каласка, ён праўдзіць, таму, хто ў яго верыць, шчасце дае. Лобан. Цэлы дзень у непакоі. Не выходзіць з думак ён. Цэлы дзень у непакоі: Можа быць і праўдзіць сон? Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́нец 1, ‑нцу, м.
Горная парода, якая мае слаістую будову, можа расслойвацца. Гліністы сланец. Гаручыя сланцы.
•••
Бітумінозныя сланцы — мінеральныя пароды, насычаныя бітумінознымі рэчывамі.
сла́нец 2, ‑нцу, м.
1. Лён або каноплі, што сцелюць для апрацоўкі.
2. Тое, што і сланік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́шкі, прысл.
Нямнога, крышку, чуць. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей. Лынькоў. Наталька хацела стаць трошкі бліжэй да дзвярэй. Колас. Можа, мне і здалося тады, што Сямён Васільевіч трошкі ўедліва сказаў апошнія словы. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урабі́цца, ураблюся, уробішся, уробіцца; зак.
Разм.
1. у што і без дап. Вымазацца, упэцкацца ў што‑н. [Варвара:] — Ой, дзядзька, дзе гэта вы так урабіліся? Місько.
2. Напрацавацца. [Гаспадыня:] — То, можа, вам ужо будзе сядзець, кладзіцеся... Нябось, уходаліся за дзень, урабіліся. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усухамя́тку, прысл.
Разм. Тое, што і сухама. Я адзеўся, памыўся, усухамятку паснедаў, з крана папіў вады і ўжо збіраўся ісці на цэлы дзень у пошукі работы, як бадзяга, што сачыў за мною, сказаў: — Можа ты мне пазычыш на пахмелку? Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́ма, ‑ы, ж.
Разм. Стан утомленага; стома. Маці азірнулася. Запацелы твар выказваў балючую ўтому. Гартны. [Гунава:] — Гэтаму сабаку няма цаны. Ён цэлыя суткі можа ісці па следу, не ведаючы ўтомы. Самуйлёнак. // Пачуццё стомленасці, слабасці ад працы. Пасля доўгай трэніроўкі яго агарнула ўтома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлы́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і шлындаць. Ледзь не з самага ранку брыгадзір шлындаўся ў канцы вуліцы, усё паглядваў на дарогу. Кулакоўскі. Можа Марынчуку трэба цяпер наша дапамога, а мы тут шлындаемся без толку па лесе. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)