паджартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак., з каго-чаго або без. дап. (разм.).

Зрабіць каго-, што-н. прадметам жартаў, забавы.

П. з дзівака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассакрэ́ціць, -рэ́чу, -рэ́ціш, -рэ́ціць; -рэ́чаны; зак., каго-што.

Зрабіць несакрэтным, вядомым; вызваліць ад сакрэтнай дзейнасці.

Р. закрытыя архівы.

|| незак. рассакрэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзіра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што (разм.).

Зрабіць дзірку ў чым-н.; разарваць.

П. лодку.

П. штаны.

|| незак. прадзіра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перака́з, -у, м.

1. гл. пераказаць.

2. мн. -ы, -аў. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-н. прачытанага, пачутага.

Зрабіць п. аповесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транскрыбі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) транскрыпцыю, перадаць (перадаваць) транскрыпцыяй.

Т. тэкст.

|| наз. транскрыбі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м. (часцей з адмоўем і ў пытальна-клічных сказах).

Слабы, кволы чалавек.

Ты сам не ў. зрабіць гэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлітаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Зрабіць літаграфскім спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Спец. Зрабіць апрасоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́паражніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць парожнім; апаражніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́танчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Зрабіць тонкім; станчыць.