курлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ствараць гукі, падобныя на «курлы» (пра жураўлёў). Не спяшаючыся цякла Біць, а ў высокім сінім небе журботна курлыкалі журавы. Навуменка. // Пераймаць крык жураўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да склада ​3; які служыць для абазначэння склада. Складовы знак.

2. Які ўтварае склад ​3. Складовыя гукі.

•••

Складовае пісьмо гл. пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тупатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цішы, якая раптоўна наступае, чуваць цяжкае дыханне пакалечанага і паспешлівае тупатанне ног. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улюлю́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. улюлюкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопцы, не слухаючы старога, цягнулі лодку да берага пад агульны рогат і вясёлае ўлюлюканне. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хло́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлопаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Надзя чула потым праз сон нейкую невыразную мітусню ў вагоне, .. глухое хлопанне дзвярэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. храпці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Храпе Вадзім.. [Таня] таўхае яго пад бок. Храпенне на нейкі час прыціхае, затым пачынаецца зноў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́мстанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрумстаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаката́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Глуха праз драўляныя простыя дзверы, што вядуць у прыемную, данеслася цакатанне пішучай машынкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У пакоі цішыня.. Таму асабліва выразна чуваць ціканне гадзінніка, што вісіць на сцяне. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заіка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Гаварыць з цяжкасцямі, мімаволі паўтараць адны і тыя ж гукі, склады.

2. перан., пра каго-што, аб кім-чым і са злуч. «што». Упамінаць мімаходзь, асцярожна, намёкамі (разм.).

Яна пра доўг і не заікаецца.

|| зак. заікну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. заіка́нне, -я, н. (да 1 знач).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)