Лятонцы ’хуткі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’рухавы’ (шчуч., лаг., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя польск. latający і бел. лятучы (з выпадзеннем польск. ‑aj‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матке́дніца ’жаночая кашуля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі літ. marškiniaĩ ’кашуля’ і бел. спадніца (цяжкасці ў кансанантызме).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паспасі́баваць ’падзякаваць’ (брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), паспасібкываць ’тс’ (Бяльк.). Ад рус. спасибо ’дзякуй’ пад уплывам бел. падзякаваць < дзякаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасць ’пашча жывёлы, рот чалавека’ (Нас.), па́сці ’тс’ (Бел. казкі). З прасл. pad‑tь, якое з pasti > па́сці́ 1 (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрабі́зна ’неабходнасць’ (Нас.), ст.-бел. потребизна ’патрэба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. potrzebizna ’тс’. Параўн. таксама ўкр. потребизна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашлэмаць (іран.) ’пачыкільгаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае. Параўн. драг. шлём! шлёматэ ’шлэпаць’ (Лучыц-Федарэц), шлёпаць < ішлёп! (Чарнышэвіч). Параўн. бел. шлэпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паўтора, ст.-бел. повторе, повтуре, повтурне ’паўторна’ (1513 г.) запазычаны са ст.-польск. powtóre, powtórnie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выкспэнсо́вываць ’расходаваць, выдаткоўваць’ (Нас.). Насовіч (84) параўноўвае з лац. expensare, але ў бел. мове, відавочна, запазычанне з польск. wyekspensować ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выло́га ’борт у адзенні’ (Жд., 1). Ужо ст.-бел. вылоги, вилоги ’тс’. Запазычанне з польск. wyłoga ’тс’ (Булыка, Запазыч., 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірысты: вірыстая рака ’віравы, дзе многа віроў’ (КТС). Бел. рэгіянальнае ўтварэнне ад назоўніка вір 1 (гл.) і суф. ‑іст‑ы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)