Міту́к ’злодзей, які можа прыхапіць усё, што ляжыць навідавоку’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mit‑r‑ùs ’хуткі, спрытны, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́льнік ’высыпка, маленькія прышчыкі на губах’ (Бяльк.). Да рыла ’лыч, перан. твар у чалавека’, параўн. рылатыякі мае тоўстыя, абвіслыя губы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матора ’барышнік, які перапрадае коней’ (Растарг.). Рус. мото́р ’спрытны, кемлівы чалавек’, валаг., ніжагар. мото́ра ’мот, марнатравец’, уладз. ’легкадумны, балбатун’. Да маторны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастарава́ць ’пагаварыць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, да пастар 1 (гл.), які прапаведваючы, (шмат) гаворыць. Утварэнне, як, напрыклад, укр. постаростувати ’быць старастаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відалы ’бывалы’ (КТС); ’вопытны чалавек, які бачыў свет’ (Нас.). Утворана ад дзеепрыметніка на ‑l‑ъ. Да відзець (гл.). Параўн. рус. вида́лый ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’ (Нас.). У даным выпадку не выключаны ўплыў дзеяслова каяць, каяцца або яго вытворных. Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаву́шка ’вулей, які ставяць для прываблівання рою’ (Др.-Падб., Сцяшк.; рас., Шатал., Мат. Гом.). Запазычана з рус. ловушка ’пастка’. Да лавіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўто́ры ’выраз у ніжняй частцы бочкі, у які ўстаўляецца дно’ (лельч., Арх. ГУ). Гл. уторы, адносна фанетыкі параўн. аўдод, аўторак і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́схрыст ’месца, дзе расхрыстваецца ці расхрысталася адзежа’ (ТСБМ, Нар. Гом.), укр. росхри́стяякі ходзіць з непакрытымі адзежай грудзьмі’. Да расхрыста́ць, расхрыста́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́кша ’чалавек, які запрогшыся ў каляску, перавозіць седакоў і грузы’ (ТСБМ). З япон. (dzin) rikisia праз пасрэдніцтва рускай, параўн. рус. ри́кша ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)