Гардэмары́н ’гардэмарын’ (БРС). Рус. гардемари́н, укр. гардемари́н. Паводле Фасмера (1, 393), крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gardemarine (Шанскі, 1, Г, 28, мяркуе, што ў рус. мове гэта запазычанне з гал.). У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, узята непасрэдна з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гару́чы, рус. горю́чий. У бел. мове фіксуецца, здаецца, толькі ў БРС, таму можна меркаваць, што гэта, магчыма, запазычанне з рус. мовы. Па паходжанню гэта дзеепрыметнік ад *gorěti: *gorǫt‑i̯‑ь‑ (з другаснай палаталізацыяй: ‑r‑ > ‑rʼ‑). Параўн. Шанскі, 1, Г, 144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геаме́трыя ’геаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грана́та ’граната’. Запазычанне з рус. грана́та ’тс’, а гэта з ням. Granate ’тс’ (< іт. granata) або непасрэдна з іт. Гл. Фасмер, 1, 452; Шанскі, 1, Г, 159. Ст.-бел. кгранатъ ’граната’ ўзята з польск. granat (< ням. < іт.); гл. Булыка, Запазыч., 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіпно́з ’гіпноз’. Рус. гипно́з, укр. гіпно́з. У бел. і укр. мовах, відаць, з рус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 407), з франц. hypnose (< лац. hypnosis < грэч.). Шанскі (1, Г, 78) мяркуе, што рус. слова ўзята з англ. hypnosis (< грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Док ’док’ (БРС). Рус. док, укр. док ’тс’. Паводле Фасмера (1, 523), запазычанне з гал. dok або англ. dock у Пятроўскую эпоху. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 156) думае пра запазычанне толькі з гал. мовы. Гал. dok дакладвай этымалогіі не мае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камандзіро́ўка ’службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай’, ’камандзіровачнае пасведчанне’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы ў 20‑х гадах XX ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Kommandierung > командировка (з пач. XIX ст.) — паўкалька з Kommandeur ’камандзір’ і ‑ung > ‑овк‑а (Шанскі, 2 (К), 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арха́равец. З рускай мовы, дзе ўтворана ад прозвішча маскоўскага генерал-губернатара пач. XIX ст. Архарава, слова пачаткова азначала ’паліцэйскі’, а потым перайшло на шалапутнага чалавека. Фасмер, 1, 90; Шанскі, 1, А, 152; у апошнім указваецца на рускую крыніцу беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ар’ерга́рд ’частка войска ззаду асноўных сіл’ (БРС). З рус. арьергард (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое ў Пятроўскую эпоху запазычана з франц. arrière‑garde (Шанскі, 1, А, 157; Фасмер, 1, 92). На французскую крыніцу беларускага слова ўказвалі БМ, 43–44; Юрігелевіч, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банда́ж. Рус. банда́ж (з XVIII ст.), укр. банда́ж. Запазычанне з франц. bandage ’павязка, бінт, бандаж’ (да bander ’перавязваць’; франц. дзеяслоў, запазычаны з герм.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 48; MESz, 1, 237). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 31–32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)