канана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Частая і моцная стрэльба з вялікай колькасці гармат. На ўсходзе грымела кананада. І неўзабаве Савецкая Армія вызваліла людзей ад немінучай смерці. Асіпенка.

[Фр. canonnade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да змоўніка; такі, як у змоўніка. Змоўніцкія планы. □ Усе маўчалі, і гэтае маўчанне, асабліва нейкая змоўніцкая нерухомасць людзей, прымусіла Карніцкага схамянуцца. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бунта́рства, ‑а, н.

Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Нейкі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязлю́ддзе, ‑я, н.

Адсутнасць людзей. [Агата] ў душы рада была, што на такім марозным бязлюддзі трапіўся свой чалавек. Сабаленка. // Недахоп у патрэбных людзях. На бязлюддзі і поп — чалавек. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссме́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вечна жыве: неўміручы. Народ бяссмертны.

2. Выс. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; незабыўны. Бяссмертны подзвіг. □ Ён [Ленін] — жывы, ён — бяссмертны, ён — вечны. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збіра́льніцтва, ‑а, н.

1. Разм. Збіранне калекцыі (калекцый); калекцыянерства. Захапіцца збіральніцтвам.

2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання (ягад, грыбоў і інш.). Збіральніцтва дрэнна забяспечвала патрэбы людзей у харчаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяле́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца мелкім, неглыбокім (пра вадаёмы). Рэчка мялела з кожным годам, на вачах у людзей. Шамякін. Улетку вада выпараецца, азярцо мялее, зарастае аерам і трыснягом. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насі́лкі, ‑лак; адз. няма.

Прыстасаванне для пераноскі грузаў або людзей (звычайна складаецца з дзвюх жэрдак з драўляным або палатняным насцілам). Санітарныя насілкі. □ Дзяўчаты падносілі на насілках копы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усенаро́дна, прысл.

1. Прысл. да усенародны.

2. У прысутнасці людзей, публічна. Адзначылі іх [майстроў] усенародна, І іх так узрушыў той стан: Была ім прысвоена годнасць Пачэсных байцоў-партызан. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаслі́ўчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і шчаслівец. Але толькі нямногім шчасліўчыкам удаецца папасці ў гэтыя школы, пераважная ж большасць маладых людзей застаецца па-за парогам школы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)