тынко́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тынкаваць.

2. Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі, падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі, і з правалін несла сырою парахнёю. Скрыган. Пакуль хлопцы збіралі па насілкі абабітую тынкоўку, .. [Зіновій Цімафеевіч] пераходзіў у другі пакой, і зноў чуўся яго бурклівы голас: — Дрэнь... Сыплецца, як парахня... Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́була, ‑ы, ж.

Паслядоўны паказ падзей, здарэнняў і пад. у мастацкім творы; схема развіцця мастацкага твора. Я .. ніяк не мог вызваліцца ад уражання, што слухаю зусім другога чалавека, чую зусім другі расказ, падобны да першага толькі сваёй знешняй фабулай. Шамякін. // Кароткі змест, пераказ чаго‑н. Фабула твора нескладаная. У чулай душы апавядальніка ажывае «жыцця мінулага пячаць» — успамін аб дзяўчынцы Вераніцы. Лойка.

[Ад лац. fabula — апавяданне, гісторыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цудадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Незвычайнай сілы ўздзеяння; чарадзейны; жыватворны. Для Коласа, напрыклад, вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Навуменка. Маці папрасіла, каб гэты цудадзейны ўрач паглядзеў яе сыночка. Мележ.

2. Чароўны, вельмі прыгожы. Рукі.. [Ніны] насіліся ў адзін, у другі бок, скакалі па клавішах, білі, і струны адказвалі на кожны яе рух цудадзейнымі гукамі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юна́к, ‑а, м.

Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец. Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец. □ Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка. // перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў. Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапал, наабапал, паабапал, па абодва бакі, па адзін і па другі бок, па баках, з двух бакоў, з абодвух бакоў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Апара́т, апара́ты ’царкоўныя рэчы, у тым ліку адзенне свяшчэнніка’ (Нас.); аднак ужо ў аповесцях XVI–XVII стст. апаратъ военныи (Шакун, Гісторыя, 106). У старабеларускай мове як царкоўны, так і ваенны апарат з XVI–XVII стст. з лац. apparatus (Курс суч., 172; Гіст. лекс., 111), магчыма (але не абавязкова), праз польскую. Наўрад ці трэба лічыць, што на пачатку XX ст. слова апарат было другі раз запазычана ў беларускую мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. мовы, 2, 147; Гіст. лекс., 245), хутчэй за ўсё тут можна гаварыць толькі аб пашырэнні значэння ўжо ўжыванага слова; апарат ’ваенны парад’ (Нас.) кантамінацыя парад і апарат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іна́кшыдругі’, ’які-н., некаторы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мал., Касп., Шат.), іна́чшы (Мал.). Рус. ина́кий, укр. іна́кший, польск. inaki, уст. inakszy, в.-луж. hinaši, н.-луж. hynakšy, чэш. jinaký, jinačí, славац. inakší, славен. inȃk, серб.-харв. ȉnȃk, балг. и́накъв, макед. инаков, ст.-рус. инакыи. Прасл. вытворнае з суф. ‑akъ ад *inъ (гл. іншы), дакладна адпаведнае літ. vienókas, vienókis ’аднолькавы’, гоц. ainaha ’адзіны’, ірл. oenach ’сход, рынак’. Гл. Фасмер, 2, 130; Трубачоў, Эт. сл., 8, 230; Шанскі, 2, I, 65; Слаўскі, 1, 456. Форма інакшы з суфіксам вышэйшай ступені ‑šy. Сюды ж іна́кшыць ’змяняць’ (Касп., Нас.). Гл. інакш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

П. хлапчука цераз ручай.

2. каго-што. Памясціць у іншае месца.

П. кветкі з пакоя ў сад.

3. што. Аддзяліць частку слова для пераносу ў наступны радок.

П. апошні склад слова.

4. што. Адкласці на другі час.

П. пасяджэнне на вечар.

5. што. Зведаць, перажыць, перацярпець.

П. запаленне лёгкіх.

|| незак. перано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Не пераносіць каго-чаго (разм.) — адчуваць непрыязнасць да каго-, чаго-н.

Я не пераношу гэтага чалавека.

|| наз. перанясе́нне, -я, н. (да 4 знач.) і перано́ска, -і, ДМо́сцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў. Колас. За дзвярамі пачуўся гучны тупат. Гартны.

2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба. Колас.

3. перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. □ Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

4. перан. Напышлівы, многаабяцаючы. Гучныя фразы. Гучная рэклама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч. // перан. Разм. груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй. Брыль.

2. Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)