пастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжаш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. пастрыг, ‑ла; заг. пастрыжы; зак.

1. што. Абрэзаць, падкараціць, падраўняць. Пастрыгчы газон. // каго-што. Абрэзаць, падкараціць нейкім чынам каму‑н. валасы, поўсць. Пастрыгчы авечку. □ [Люба:] «А я, здаецца, таксама пайшла б у армію. Пастрыгла б валасы, апранула мужчынскае адзенне, ды на каня...» Кучар.

2. каго. Справіць над кім‑н. абрад пострыгу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схі́ма ’вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе строгага аскетызму’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схі́мнік ’манах’ (Ласт.). Рус. схи́ма ’тс’, ц.-слав. скима, схима. Праз стараж.-рус. ски́ма і ст.-слав. скима, скыма з с.-грэч. σχήμα ’майскае адзенне’; гл. Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 491.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парця́нік, парцяк ’спадніца з саматканага палатна’ (ДАБМ, 934), парцяк (Інстр. I), парцюк (Бяльк.), парцянік, парцяна, парцяк (Мат. Гом.), парцянік ’даматканы парцяны матэрыял у клетку’ (Сл. ПЗБ), парцянікі ’штаны з даматканага матэрыялу’ (Сл. ПЗБ), парцінаадзенне (льняное)’ (Мат. Гом.), парцянкі ’анучы’ (Шпіл.). Дэрываты ад пар цяньку порт?.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяні́цца, змяню́ся, зме́нішся, зме́ніцца; зак.

1. Стаць іншым.

Жыццё ў вёсцы змянілася.

З. з твару (пра перамену ў выразе твару).

2. Замяніцца другім, другімі (на якой-н. пасадзе, месцы).

За апошні час тут змяніліся тры старшыні калгаса.

3. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна.

З. з дзяжурства.

4. Змяніць на сабе бялізну, адзенне (разм.).

Не было ў што з. (безас.).

|| незак. зме́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. змяне́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і зме́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Апанча́, ст.-рус. япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус. епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял. опунча ’неахайны чалавек’, укр. дыял. опанча. Польск. oponcza, балг. япанджак, макед. јапанџак. Параўн. тур. yapinca, крым.-тат. јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк. jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опона ’пакрывала’. Параўн. бел. дыял. апоня ’шырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ. jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́матны ’тоўсты, грубы, гаматны’ (БРС), ’завялікі (пра адзенне, абутак)’ (Сцяц. Словаўтв.). Няяснае слова. Можа, звязана з укр. гматни́й ’гібкі’, гма́та́ти ’камячыць, гнуць’ (Грынч.), польск. gmatwać ’заблытваць і да т. п.’, gmatać ’тс’ (аб гэтых лексемах гл. Слаўскі, 1, 297–298). Параўн. яшчэ га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліф, лі́фік, лі́хвік ’безрукаўка, жаночае адзенне без рукавоў’ (Сцяшк., Ян., Мат. Гом.), ’частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну’ (ТСБМ); лі́пцік, лі́фцік, ’ліфчык’ (барыс., лаг., Сл. ПЗБ). Рус. лиф, лифчик, польск. lifk, liwk ’тс’. Запазычаны з н.-ням. lîv або з гал. lijf ’ліф, карсет’ (Фасмер, 2, 504).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казаці́на ’казакін’ (БРС, ТСБМ). Словаўтварэнне празрыстае — адаптацыя запазычанага слова, уключэнне яго ў сістэму дэрыватаў з ‑іна, паколькі арыгінал — франц. casaquin натуральна патрабуе такой пераробкі суфікса пры ўключэнні ў слав. сістэму. Няясна, аднак, у якой мове адбыліся трансфармацыі: польск. мова ведала форму kazakina, kasakina (зафіксавана ў Ліндэ), вядомыя таксама і палес. козачына, козачіна. Па сутнасці, адказам на пытанне было б прыняцце версіі, на якой казаціна — беларуская інавацыя на базе вядомага бел. усх.-палес. казачына, казачіна, якія ў выніку ад’ідэацыі да козак утвораны або ад козакадзенне, адзенне казацкае’, або ад козакін у тым жа значэнні. Не выключана, што ўсх.-палес. казачына адлюстроўвае вядомую ўкр. форму. Калі меркаваць, што ў бел. казаціна ‑ц‑ не было вынікам уласна фанетычных працэсаў, можна меркаваць аб уплыве як дэрыватаў, так і верагодных выразаў з казацкі, дзе ‑ц‑ з’яўляецца заканамерным. Ва ўсякім разе любая з прапанаваных версій прадугледжвае пераўтварэнне слова ў беларускіх гаворках, а гэтаму пярэчаць крыніцы літаратурнай мовы, дзе яно адзначана, хаця слова не мае яўна літаратурнага характару. І ўсё-такі можна думаць, што ў казаціна ‑ц‑ не з ‑ч‑ і не з ‑к‑ (па другой версіі), а з ‑тʼ‑. Гэта вымушае звярнуцца да матэрыялаў рус. гаворак, для якіх тʼ < кʼ — працэс рэгулярны. Рус. гаворкі (раст., смал., цвяр., чэрап., наўг.) ведаюць форму казатин ’мужчынскае адзенне, казакін’ (разан., караган., алан.) ’жаночая паддзёўка’ (кірыл., наўг.), казатина ’мужчынскае верхняе адзенне, казакін’ (алан., наўг. і інш.), казакитинка ’разнавіднасць мужчынскай і жаночай паддзёўкі’. Гэтыя факты дазваляюць меркаваць, што бел. казаціна паходзіць менавіта з такіх форм, што вызначае крыніцу літар. слова ва ўсх.-бел. або паўн.-усх.-бел. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́га ’верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў у суддзяў, старажытных рымлян і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Культурнае запазычанне праз рус. то́га, польск. toga з лац. toga ’тс’ < tego, tegere ’закрываць, прыкрываць’, роднаснага грэч. στέγω ’пакрываю, закрываю’, ст.-інд. sthágati, sthagayati ’захутвае; пакрывае’ (ЕСУМ, 5, 590; Голуб-Ліер, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)