самазва́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сізі́фаў,

У выразе: сізіфава праца — бясконцая і марная праца (ад імя міфічнага цара Сізіфа, прыгаворанага за абразу багоў каціць на гару камень, які, дасягнуўшы вяршыні, скочваўся назад).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футуры́зм, -у, м.

Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну.

|| прым. футурысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перайменава́цца, ‑мянуецца; зак.

Змяніць сваю назву, імя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́тчество імя́ па ба́цьку;

как твоё о́тчество? як цябе́ па ба́цьку?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назва́ць¹, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві́; -зва́ны; зак., каго-што.

1. кім-чым. Даць імя, найменне каму-, чаму-н.

Н. дачку Святланай.

Н. вуліцу Акадэмічная.

2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н.; адрэкамендаваць.

Хлопец назваў сваё прозвішча.

3. Паведаміць, аб’явіць.

Ён назваў неверагодную лічбу.

4. Вызначыць, ахарактарызаваць.

Ну як н. такі ўчынак?

|| незак. называ́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. называ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́маўшчына, -ы, ж.

Агульнае слова для абазначэння грамадскага і асобаснага застою, руціны, апатыі, бязволля, ляноты, бяздзейнасці (ад імя І.

Абломава, героя аднайменнага рамана рускага пісьменніка І. А. Ганчарова).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Імя, якое даюць свойскай жывёле.

2. Мянушка чалавека (для жарту, насмешкі, у канспіратыўных мэтах).

Крыўдная к.

К. рэвалюцыянера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

айко́нім, ‑а, м.

Спец. Уласнае імя населенага пункта.

[Ад грэч. oikos — жыллё і onoma — імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессмяро́тны, -ая, -ае.

1. Які ніколі не памірае, вечна жывы.

Б. народ.

2. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей, неўміручы (высок.).

Б. подзвіг.

Бессмяротнае імя.

|| наз. бессмяро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)