Прыво́ллешырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́лье ’прыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лля ’прыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круль: тры круле ’назва свята вадохрышча ў католікаў, а таксама тэатралізаванага абходу — калядавання’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. круль, кроль ’кароль’ (з 1351 г.). Польская форма і яе вытворныя атрымалі шырокае распаўсюджанне (гл. Булыка, Запазыч., 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апу́дзіла ’пудзіла’ (Янк. I). Сюды ж апу́дала ’чалавек неахайнага выгляду, сонны, непаваротлівы’ (Куч.), а таксама опу́дынашырокае не па памеры адзенне’ (Клім.). Укр. опудало ’пудзіла’. Утвораны ад дзеяслова пудзіць (гл.), як і пудзіла з пратэтычным ці прэфіксальным а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу. Пагойдваць нагой. □ Вада пагойдвае лодку, асабліва калі набліжаецца наш цеплаход. Сачанка. Фурман спяваў нешта сумнае і шырокае, пагойдваў у такт спевам галавою. Караткевіч. / у безас. ужыв. Аўтобус пагойдвала, ручка скакала па паперы, выводзячы каракулі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карана́сты ’невысокае шырокае дрэва з моцным карэннем; плячысты чалавек’, укр. коренастий ’тс’, рус. коренастый ’тс’, чэш. kořenatý ’з моцным карэннем’, славац. korenastý, польск. korzeniasly, серб.-харв. ко̏ренаст, славен. korȇnast ’тс’ (гл. корань). Суфікс ‑astь (Трубачоў, Эт. сл., 2, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суіснава́нне, ‑я, н.

Адначасовае ці сумеснае існаванне каго‑, чаго‑н. Характэрнай рысай станаўлення навукова-публіцыстычнага стылю беларускай літаратурнай мовы з’яўляецца шырокае суіснаванне ў гэтай сферы дзвюх літаратурных моў — беларускай і рускай. Гіст. бел. літ. мовы.

•••

Мірнае суіснаванне — важнейшы прынцып ленінскай знешняй палітыкі, які ляжыць у аснове адносін паміж дзяржавамі з розным грамадскім ладам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асляпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка. Скрыпка. Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае. Лось. // Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус.

2. перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́тва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. маліцца (у 1 знач.); маленне. Малітва скончылася, і людзі ўздыхнулі вальней, заварушыліся, устаючы з каленяў. Арабей.

2. Тэкст, які чытаюць веруючыя, калі звяртаюцца да бога ці святых. Шырокае скляпенне Нясвіжскага парафіяльнага касцёла адбівала ад сябе ціхія словы ксяндзоўскай малітвы. Чорны. Шаптала [маці] свае, зусім новыя словы малітвы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бытава́нне, ‑я, н.

1. Жыццё, існаванне, быт. Тут будуюць сваё бытаванне.. Пралетары — зямлі ўладары! Колас. // Знаходжанне. [Кляновіч:] — Маё бытаванне ў вашага гаваруна старога Несцера не прапала дарэмна. Пестрак.

2. Распаўсюджанасць, пашыранасць дзе‑н. чаго‑н. Мне здаецца, што будзе вельмі добра, калі мы асмелімся прыняць у літаратурную практыку тыя словы, якія маюць шырокае бытаванне ў народнай мове. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)