душэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да душы (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека. Душэўны ўздым, Душэўная трывога. Душэўны свет. Душэўная раўнавага. □ Цішыня і душэўны неспакой пацягнулі .. [Лемяшэвіча] ў поле, можа, гэтак жа, як Наталлю Пятроўну. Шамякін.

2. Шчыры, сардэчны. Душэўныя адносіны. □ [Мелех:] Сярго — душэўны, шчыры чалавек. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясме́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць нясмелага; адсутнасць смеласці. Васіль вырас. Ён стаў шчыры і сумленны, але тая дзіцячая скаванасць, нясмеласць асталіся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прямолине́йный

1. прамаліне́йны;

прямолине́йное направле́ние прамаліне́йны напра́мак;

2. перен. прамаліне́йны; (искренний) шчы́ры; (открытый) адкры́ты;

прямолине́йный челове́к прамаліне́йны (адкры́ты) чалаве́к;

прямолине́йный отве́т прамаліне́йны (шчы́ры) адка́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены прытворства; шчыры. [Андрэй Міхайлавіч] з радаснай і непрытворнай усмешкай паглядзеў проста ў вочы высокаму [чалавеку], які стаяў побач з Коркія. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́ра,

Прысл. да шчыры.

•••

Шчыра дзякаваць — выказваць сардэчную ўдзячнасць каму‑н. за што‑н.

Шчыра кажучы (у знач. пабочн.) — гаварыць адкрыта, гаварыць праўду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́стовый уст.

1. стара́нны; (степенный) пава́жны; (усердный) шчы́ры;

2. (набожный) набо́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Тое, што і погляд. Пагляд бацькі паступова мякчэў. Кулакоўскі. У .. [Кораня] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабе́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да кабеты, належыць ёй; жаночы. Кабечы лёс. □ А спеў дзявочы і кабечы аж разлягаўся ў шчыры лес. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нешанцава́нне, ‑я, н.

Пастаянныя няўдачы, збег неспрыяльных акалічнасцей. Ні з кім яшчэ не быў такі шчыры Пятро, як са сваімі людзьмі. Усё расказаў пра сваё нешанцаванне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Сапраўдны. Непадробленыя дакументы.

2. Шчыры, непрытворны; натуральны. Вера падсела бліжэй да.. [Стасі] і прашаптала з непадробленай ласкай і болем: — Я так шкадую яго... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)