ты́тульны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца тытулам (у 2 знач.). Тытульная старонка. // Прызначаны для тытула (у 2 знач.). Тытульная папера. Тытульны шрыфт.

•••

Тытульны ліст гл. ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грамадзя́нскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян у дзяржаве.

Г. кодэкс.

Грамадзянскія законы.

2. Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высок.).

Г. абавязак.

3. Неваенны, цывільны.

Грамадзянскае адзенне.

4. Нецаркоўны.

Г. шрыфт.

Грамадзянская вайна — узброеная барацьба ўнутры дзяржавы паміж палітычнымі, рэлігійнымі, этнічнымі або ідэалагічнымі групамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пісьмо́ ’ўменне пісаць і само пісанне’, ’сістэма графічных знакаў’, ’ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’вучонасць, пісьменнасць’ (Варл.), укр. письмо́, рус. письмо: польск. pismo ’ліст, карэспандэнцыя’, ’пісьмовы дакумент’, ’газета’, н.-луж. pismo ’ліст’, ’дакумент’, в.-луж. pismoшрыфт’, ’почырк’, ’рукапіс’, ’афіцыйны дакумент’, чэш. písmoшрыфт, літары’, славац. písmo ’тс’, ’сістэма знакаў’, ’почырк’, ’папера, дакумент’, славен. písmo ’ліст’, ’узор’, písme ’літара’, серб.-харв. писмо ’ліст’, ’дакумент, пасведчанне’, харв. pȋsmo ’почырк’, макед. пи́смо ’ліст’, ’дакумент’, балг. пасма ’ліст’. Прасл. *pisьmo, роднаснае літ. piešìmas ’маляванне, мазня’ < piēšti ’рысаваць, пісаць вугалем’ (Зубаты, SF, 2, 86; Буга, РФВ, 73, 335; Траўтман, 211; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 41–42). Да піса́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэ́рцыя, ‑і, ж.

1. У музыцы — трэцяя ступень ад дадзенай у дыятанічнай гаме. // Інтэрвал, які ахоплівае тры ступені.

2. Друкарскі шрыфт, памер якога роўны 16 пунктам (6 мм), выкарыстоўваецца для набору загалоўкаў.

[Ад лац. tertia — трэцяя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эльзеві́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Кніга, надрукаваная ў славутых галандскіх друкарнях 16–18 стст., што належалі сям’і друкароў-выдаўцоў Эльзевір.

2. ‑у. Старажытны, вельмі вытанчаны друкарскі шрыфт. Кніга набрана эльзевірам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́кставы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэксту (у 1, 2 знач.). Тэкставыя варыянты. // Які змяшчае тэкст. Тэкставая фотатэлеграма.

2. Спец. Які з’яўляецца тэкстам (у 4 знач.). Тэкставы шрыфт. // Выкананы тэкстам. Тэкставы набор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлу́сты, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе шмат тлушчу.

Тлустая свініна.

2. Тоўсты, укормлены, сыты.

Тлустая індычка.

Т. карп.

3. Які атрымаўся ад тлушчу.

Тлустая пляма.

4. перан. Насычаны карыснымі рэчывамі.

Т. чарназём.

5. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.).

Т. шрыфт.

|| наз. тлу́стасць, -і, ж. (у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэкст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Надрукаванае ці напісанае звязанае маўленне, якое можна ўзнавіць.

Т. апавядання.

2. Асноўны матэрыял якога-н. твора, дакумента і пад. ў адрозненне ад заўваг, каментарыяў ілюстрацый да яго.

Зноскі занялі больш месца, чым сам т.

3. Словы, на якія напісана музыка.

Т. песні.

4. Шрыфт буйнога памеру — каля 8 мм (спец.).

|| прым. тэ́кставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рандо́ 1, нескл., н.

Вершаваная форма з абавязковым паўтарэннем у страфе адных і тых вершаў у пэўным парадку; вершы, напісаныя ў такой форме.

[Фр. rondeau.]

рандо́ 2, нескл., н.

Спецыяльна закруглены рукапісны, а таксама друкаваны шрыфт. // Назва пяра з парным канцом для пісання такім шрыфтом.

[Фр. rondeau.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́ристый спо́рны, дро́бны; (сжатый) сці́слы;

убо́ристая печа́ть спо́рны (дро́бны) друк;

убо́ристый шрифт спо́рны (дро́бны) шрыфт;

убо́ристый по́черк сці́слы по́чырк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)