цярні́сты, -ая, -ае.

1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).

Ц. куст.

2. перан. Цяжкі, пакутлівы.

Ц. шлях яму давялося прайсці.

|| наз. цярні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стезя́ ж., уст. шлях, род. шля́ху м., даро́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калга́снік, ‑а, м.

Член калгаса. Пасля вячэры дзед Мікалай расказаў мне ўвесь свой доўгі жыццёвы шлях: шлях панскага батрака — селяніна-бедняка — калгасніка-ўдарніка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напу́чываць ’павучаць’ (Юрч. СНС), напучаць ’навучаць, накіроўваць на правільны шлях’ (Ян.). Да пуцьшлях, дарога’ ў выніку семантычнай кандэнсацыі вядомага царкоўнаславянскага выразу наставлять на путь истинный ’настаўляць на жыццёвы шлях, павучаць’, параўн. укр. напучити, напучувати ’паказваць шлях, навучаць’, рус. напутить ’паказаць шлях; навучыць’ і інш.⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задыя́к, -а, м. (спец.).

Пояс неба, па якім Сонца праходзіць свой бачны шлях на працягу года.

Знакі задыяка (абазначэнне 12 сузор’яў, праз якія праходзіць задыяк).

|| прым. задыяка́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратары́ць, -тару́, -то́рыш, -то́рыць; -то́раны; зак., што.

Пракласці хадзьбой, яздой, зрабіць наезджаным, добра вядомым.

П. шлях, дарогу.

Юрый Гагарын пратарыў (перан.) дарогу ў космас.

|| незак. прато́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кружны́, ‑ая, ‑ое.

Абходны, акольны, больш далёкі (пра шлях, дарогу і пад.). Кружная дарога. □ [Марцаліс] не пайшоў напрасткі, а выбраў кружны шлях — больш доўгі і больш пэўны. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даль, -і, мн. -і, -яў і -ей, ж.

1. Далёкі прастор; прасцяг, шыр.

Далі леглі сінім морам.

2. (звычайна з азначэннем). Далёкае месца.

Блакітная д.

Праклалі шлях у касмічныя далі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжа́рны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Вельмі цяжкі. Астаўся ззаду шлях блукання, Цяжарны шлях пакут, туляння. Колас. Адкуль навісла над .. [Зосяю] гэта цяжарная ўдушлівая духата, засмуціўшы яе вочы, здавіўшы сэрца? Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некапіталісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які неўласцівы капіталізму. Некапіталістычны шлях развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)