недачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што, чаго і без дап.
Дрэнна, не поўнасцю пачуць што‑н.; праслухаць. [Крыштоп] ці недачуў.., ці гэтак стаміўся ў горадзе, што не хоча пасаг і падтрымаць жарт. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Разм. Правесці дзе‑н. ноч, застаўшыся на начлег; пераначаваць. — Я не адзін, дзядуля,.. — заклапочана прамовіў Грышка. — Са мною цэлая брыгада. Можа, хлопцы паначуюць сёння ў нас? Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што і чаго, з дадан. дап. і без дап.; (звычайна з адмоўем).
Пачуць, расслухаць. Лукаш не дачуў апошніх слоў. Кавалёў. — Што ты сказала? — маці здалося, што яна не дачула. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́лкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць палкага. Малады, энергічны,.. [Алесь] палкасцю сваіх слоў умеў пераканаць сялян у праўдзівасці таго, пра што казаў, і яны паважалі яго за гэта. Галавач. Чуеш сэрца ўстрывожаны стук, Бачыш палкасць гарачых вачэй... Таўбін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.
Разм. (звычайна з адмоўем). Выразна, дакладна пачуць. Пятрусь яшчэ нешта сказаў, але крык Жарты заглушыў яго, і Зося не расчула. Гартны. Калгаснік прамаўчаў, бо, мусіць, не расчуў пытання. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Разм. Застацца дзе‑н. на начлег, заначаваць. Прыйшлося падначаваць ды разам з сонцам рушыць у дарогу. Пальчэўскі. [Старая:] Не рана ўжо, саколік. Можа, паначуеш у нас? [Карнейчык:] Падначую дзе-небудзь на мураўцы з начлежнікамі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.
2. Адчуць, зведаць усё, многае. Лёс разважыў іначай. Бомбы пасыпаліся і на людзей, і на заводы, і на кветкі. Гэта ўсё трэба было перажыць, перачуць, перадумаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскіпе́цца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна кіпець. Чайнік раскіпеўся. Вада раскіпелася.
2. перан. Разм. Моцна разгарачыцца, разгневацца. [Дзяцел:] Чуеш! Не ўводзь мяне ў гнеў! Я ў гневе!.. [Чыбук:] А! Балота! Ты што раскіпеўся?! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.
Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай. Якімовіч. Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
•••
Дняваць і начаваць гл. дняваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Вядомы, славуты, праслаўлены. Вось тут Жыў знаны Гедымін. Ну й будаваў. Сцяна — з вярсту Утоўшч. Панчанка.
2. Знаёмы, пазнаны ў мінулым. Знаны смак. Знаныя дарогі. □ Цяпер прымаеш знаны змалку свет з той прагнасцю, калі ўжо чуеш водар, якім крамяны патыхае цвет мясістага бульбоўніку з гарода. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)