зняве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Нанесці каму-н. значныя фізічныя пашкоджанні.

З. у бойцы.

|| незак. зняве́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ула́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што) (разм.).

Улагодзіць, задобрыць каго-н.

|| незак. ула́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ула́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ую́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго-што.

Класці ўюком або нагружаць уюком.

У. паклажу на вярблюда.

|| зак. наўю́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).

Пабачыць многа або многіх, зазнаць многае.

Колькі я ўсяго перабачыў за сваё жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Праявіць ласку, добрыя адносіны да каго-н.

П. дзіця.

|| незак. прыла́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запазы́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Узяць, пераняць, засвоіць.

З. слова.

З. ідэю.

|| незак. запазы́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запазы́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Сабраць у кучу, у адно месца.

С. кароў на сенажаці.

|| незак. ску́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аку́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Узрыхліўшы глебу, абгарнуць ёю што-н.

А. бульбу.

|| незак. аку́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. аку́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утлума́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што каму (разм.).

Тлумачачы, прымусіць каго-н. зразумець, засвоіць што-н.

У. правіла.

|| незак. утлума́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадвы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Наперад вызначыць, абумовіць.

Удалы пачатак прадвызначыў далейшы поспех.

|| незак. прадвызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прадвызначэ́нне, -я, н.