◎ Неўвіру́тны ’несусветны’ (Макарэвіч, Полымя, 1980, 8), ’няўлоўны, хітры, ло, ўкі’ (Яўс.). Гл. невірутны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прабе́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які многа бачыў, вопытны; хітры. — А быў сярод нас удалец такі, Марка Балук з-пад Цернішч. Прабеглы .. салдат старой арміі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітрэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі хітры. [Драч:] А бабачка нішто сабе... гладкая... Нашым дзеўкам да цябе... Куды ім... Падабаешся... [Нінель:] І ты — мне. [Драч:] Ну і хітрэнная, халера! Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́тра нареч.
1. хи́тро́; хитроу́мно;
2. хи́тро́, плутова́то, лука́во;
3. мудрено́, хи́тро́, замыслова́то, зате́йливо;
1-3 см. хі́тры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шальмо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да шэльмы; уласцівы яму (ёй); махлярскі, хітры. Шальмоўскі выгляд. □ [Ліндэ] крычыць пагрозна: — Хопіць! Годзе! Што за шальмоўскія, разбойніцкія вочы! Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́льноII нареч. (очень) прост. ве́льмі, ду́жа, на́дта;
бо́льно хитёр ве́льмі (ду́жа, на́дта) хі́тры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ліслі́вы ’ласкавы, пяшчотны’ (ТСБМ; слуц., Шн. 2; слуц., брасл., Сл. ПЗБ), ’падліза, ліслівы, хітры’ (Бяльк., ТСБМ, Касп., Шат.; брасл., воран., бар., Сл. ПЗБ). Рус. пск., цвяр. лисли́вый ’хітры’. Адназоўнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑лів‑. Да ліс (гл.). Сюды ж ліслі́віць ’крывадушна хваліць, дагаджаць каму-небудзь з карыслівай мэтай’, ліслі́вец ’той, хто ліслівіць, лашчыцца’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
яхі́дны, ‑ая, ‑ае.
Каварны, хітры, з’едлівы. — А якая яна [настаўніца] — прыгожая? — запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная. Колас. Мо не чапаць гэтага яхіднага, злога чалавека? Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Бок манеты, адваротны гербаваму малюнку. [Вартавы:] — Э, не! Хітры! Давай на «арла» пагадаем! Арол — ты ідзеш, рэшка — я... Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шальмо́ўства, ‑а, н.
1. Махлярства, круцельства, хітрасць. [Зыгмусь:] — На гэтым свет стаіць. [Юзя:] — На чым? На такім шальмоўстве? Чорны.
2. Махлярскі, хітры ўчынак. [Дзед:] — Пагнала мяне нячыстая на ваша шальмоўства паглядзець. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)