адукава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць адукаванага, ступень адукацыі; вучонасць. [Яша] стаў вучыцца, але пачынаць прыйшлося з другога класа, бо як ні стараўся хлапец паказаць сваю партызанскую адукаванасць, на большае не выцягнуў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́рак, ‑рка, м.
Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Птуша́тнік ’ястраб’; ’хлапец, што разбурае птушыныя гнёзды’ (Нас.). Рус. смал. птушатник ’драпежная птушка, якая па-люе на іншых птушак, з’ядае птушыныя яйкі’; ’аматар птушак і птушыных яек’. Да птушка (гл.). Матывы намінацыі відавочныя з дэфініцыі значэння, параўн. укр. пташачар ’коршак, Accipiter nisus L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ану́ча, -ы, мн. -ы, ану́ч, ж.
1. Кавалак якой-н. тканіны (звычайна старой).
А. для мыцця падлогі.
2. Парванае, паношанае, старое адзенне (разм.).
Сабралася многа розных ануч.
3. Кавалак тканіны для абгортвання ног.
4. перан. Бязвольны, бесхарактарны чалавек.
А., а не хлапец.
|| памянш. ану́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым. ану́чны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перамахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм.
1. Махнуць адзін другому з якой‑н. мэтай.
2. Тое, што і перамахнуць. Хлапец ускочыў на паркан, перамахнуўся на той бок і пайшоў паволі змрочнаю вуліцай. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паца́н ’малое’ (Яшк., Назвы). З рус. жаргоннага (прастамоўнага) паца́н ’падлетак’, якое, паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 222), утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ан ад паўд.-рус. пацю́к ’парасё’, ’пацук’. Больш імаверна Абаеў (Зб. Леру–Сплавінскаму, 9), які выводзіць рус. паца́н ’хлопчык’ з арм. patani ’падлетак’. Сюды ж кантамінаванае тураў. пацане́ц ’хлапец’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усхлі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі. Хлапец яшчэ плакаў слабенькія ахрыплым галаском, а дзяўчо толькі ўсхліпвала зрэдку ды трэслася ўсім целам. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуліга́ністы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Схільны да хуліганства. У яго ёсць свая кампанія з хлопцаў, сярод якіх — і асабісты непрыяцель Мішы з свайго ж двара, шасцікласнік-другагоднік Паўка, хлапец зухаваты, хуліганісты, задзірлівы. Хадкевіч.
2. Такі, як у хулігана. Хуліганісты выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыне́ль, ‑няля, м.
Форменнае паліто спецыяльнага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам. У гэты час да стала падышоў малады рослы ў вайсковым шынялі хлапец. Сташэўскі. Тады, калі Віктар апранаў новы шынель, гімнасцёрку, ватнікі, яму стала шкада запаснога палка. Навуменка.
[Ад фр. chenille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пі́тка ’пітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біць — біток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)