кінава́р, -ы, ж. (спец.).

Мінерал чырвонага колеру розных адценняў (сярністая ртуць), сыравіна для атрымання ртуці, а таксама фарба з гэтага мінералу.

|| прым. кінава́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́зацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ма́жацца; зак.

Распаўсюдзіцца па ўсёй паверхні (пра тое, што мажа, фарбуе).

Фарба размазалася па паперы.

|| незак. разма́звацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мядзя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Неядавітая змяя сямейства вужоў бурага або шэра-бурага колеру.

2. Зялёная фарба, прыгатаваная акісленнем медзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́кан,

гл. бакен.

бака́н, ‑у, м.

Барвовая лакавая фарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітрафа́рба, ‑ы; Р мн. ‑аў; ж.

Фарба на нітралаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Жоўтая фарба. Анілінавая жаўцянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́н, ‑у, м.

Ярка-чырвоная фарба, якая здабываецца з насякомага кашанілі.

[Фр. carmin з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крону ​1. Кронавая фарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на пасту, з уласцівасцямі пасты. Пастападобная фарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́бра, ‑ы, ж.

Уст. Фарба для чарнення валасоў, вусоў і барады.

[Ад ням. Farbe.]