істэ́рыка ж. исте́рика;

закаці́ць ~ку — закати́ть исте́рику;

упа́сці ў ~ку — впасть в исте́рику

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

впасть сов.

1. (ввалиться, впасть внутрь) запа́сці, мног. пазапада́ць, упа́сці, увалі́цца, правалі́цца;

2. (прийти в какое-л. состояние) упа́сці; см. впада́ть 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапла́каць, -ла́чу, -ла́чаш, -ла́ча; -ла́ч; зак.

Правесці які-н. час плачучы.

Цэлы дзень праплакала.

Праплакаць вочы (разм.) — доўгі час аплакваючы каго-, што-н., бядуючы, упасці ў глыбокі смутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца. Бразнуцца вобземлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Упасці з моцным шумам, грукатам. Гракнуцца аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. упадаць (у 1 знач.) — упасці (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заара́ць¹, -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; заара́ны і заво́раны; зак., што.

Аручы, засыпаць зямлёй.

З. лубін.

З. носам зямлю (перан.: упасці ніцма; разм.).

|| незак. заво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исте́рика істэ́рыка, -кі ж.;

закати́ть исте́рику закаці́ць істэ́рыку, упа́сці ў істэ́рыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што.

Разм. Прымусіць упасці; абрушыць, абваліць. Забурыць плот. Забурыць будан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Упасці за што-н.

Капялюш заваліўся за шафу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абваліцца, абрушыцца.

Калодзеж заваліўся.

3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах.

Паслізнуцца і з.

4. Улегчыся, залегчы (разм.).

З. спаць.

5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н.; уваліцца (разм.).

У хату заваліліся няпрошаныя госці.

6. чым. Атрымаць або мець з лішкам (разм.).

З. ўраджаем бульбы.

Садавіны там — хоць заваліся.

|| незак. зава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)