свядо́масць, -і, ж.

1. гл. свядомы.

2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.

Быццё вызначае с.

3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.

Страціць с.

4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.

С. мас.

С. учынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго-што. Углядаючыся, агледзець.

Р. мясцовасць.

Р. надпіс.

2. перан. Заўважыць, разабрацца ў кім-, чым-н.

Уменне р. новае.

3. што. Унікнуць, разабраць, абмеркаваць.

Р. заяву.

Р. жыллёвае пытанне.

|| незак. разгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгля́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгля́д, -у, М -дзе, м., разгляда́нне, -я, н. і разгля́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самадысцыплі́на, ‑ы, ж.

Уменне кіраваць сабой, падпарадкоўваць свае дзеянні пэўным патрабаванням, прынцыпам. [Рыгор Мурашка] быў для многіх нас прыкладам самадысцыпліны і настойлівасці ў авалоданні ведалі. Хведаровіч. Відаць, у гэтага чалавека [Платона Смірнова] жалезная самадысцыпліна, велізарная прага да жыцця! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., чаму і з інф.

Набыць навыкі, уменне рабіць што‑н., засвоіць, пераняць што‑н. Навучыцца кравецкай справе. Навучыцца вадзіць машыну. Навучыцца плаваць. □ За гэты час Тастоў навучыўся ўзгадняць адвагу з абавязкам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меха́ніка ’фізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац. mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч. μηχανική τέχνήуменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гі́бкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць гібкага (у 1 знач.). Гібкасць стальнога прута. // перан. Багацце адценняў, выразнасць (пра голас, мову і пад.). Гібкасць думкі.

2. перан. Уменне хутка прыстасоўвацца да ўмоў, абставін. Гібкасць палітыкі. Гібкасць партыйнага кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хра́брасць, ‑і, ж.

Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Працавалі з храбрасцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду. Панчанка. [Дзед:] — А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць... Лынькоў.

•••

Для храбрасці — каб надаць сабе смеласці, падбадзёрыць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казуі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. У юрыспрудэнцыі — прымяненне агульных артыкулаў закона да розных юрыдычных выпадкаў.

2. Кніжн. У сярэдневяковай схаластыцы і багаслоўі — прымяненне да асобных выпадкаў агульных дагматычных палажэнняў.

3. перан. Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні; кручкатворства.

[Ад лац. casus — выпадак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пісьме́ннасцьуменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.

Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)