вы́хваціць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., што.
Тое, што і выхапіць. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары .. труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распалта́ць ’разабраць (напр., кабана)’, ’анатаміраваць (труп)’, распалта́ч ’той, хто разбірае кабана’, сюды ж ро́спалаць (гл.), ро́спаласць ’разразанне; анатаміраванне’ (Ласт.). У выніку метатэзы ад расплата́ць (гл.). Магчыма, пад уплывам полць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засты́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду. Нядзведскі.
2. Разм. Пакрыты лёдам, прымерзлы. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі ільдзінкамі. Шыцік.
3. Разм. Змёрзлы, закарчанелы ад холаду. Раечка адчула прыемную цеплыню, нават застылыя ногі ўгрэліся. Лобан. Папіскваюць застылыя на марозе канаплянкі. Лупсякоў.
4. Халодны, адубелы, спруцянелы (пра труп). Цень кратаў кладзецца, нібы пляцёнка з лучын, на застылы .. труп старога селяніна. Бядуля.
5. Нерухомы, анямелы. Застылая ўсмешка. Застылы твар. □ Саша заплюшчыла вочы, сядзела ціхая, застылая. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мярцвяк, нябожчык, труп, нежывы / бальзамаваны: мумія; прах (выс.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
акасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць.
2. Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога.. Там Дамарацкі і прыкрыў яго, акасцянелага, галлём. Карпюк. // Які страціў гнуткасць, адчувальнасць.
3. перан. Які застыў у пэўных формах, перастаў развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здыхля́ціна, ‑ы, ж.
Разм.
1. Труп здохлай жывёліны. // зб. Мяса здохлай жывёліны; падла.
2. Пра слабага, худога, хваравітага чалавека. — Ты, здыхляціна, і гэткага мужыка не варта! Бядуля. // Пра замораную, худую жывёліну. Скора пасля таго, як жаніўся, [Васіль] прывёў каня — не здыхляціну, а каня — людзям на зайздрасць! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ўка ’русалка’ (драг., КЭС). Укр. ма́вка, ма́лка, мя́вка, гуц. ня́вка. Прасл. nav‑ъk‑a < navь: ст.-рус. навь, ст.-слав. навь ’нябожчык, труп’, балг. навянъ, макед. нави ’нячысцікі’ (Дзендзялеўскі, SSl Hung., 12, 1976, 287–288).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі азябнуць ад холаду; змерзнуць. Рукі скарчанелі. □ Ён, Паўлік, аж скарчанеў, пакуль дачакаўся чаргі. Шыцік.
2. Стаць халодным і цвёрдым; застыць (пра труп). Былы цагельны заводзік .. Пабітыя печы, ямы. І .. [людзей] шмат тысяч. Ляжаць, хто дзе скарчанеў. Адамовіч. // Адубець; засохнуць, закарэць (пра рэчы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Труп’ян ‘блёкат чорны, Hyoscyamus niger W.’ (чавус., Мат. Маг. 2). Няясна; магчыма, з дэфармаванага дурнапʼя́н ‘тс’ пры ад’ідэацыі лексемы труп — з-за атрутнага і адурманьваючага дзеяння расліны. Параўн. іншыя назвы расліны: дур‑трава, дыдыр, мардоўнік, укр. шалы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турпы́ль ‘кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна’ (Мат. Маг.), турпулёк ‘кароткае паленца’ (Бяльк.), турпу́ль ‘тс’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, вынік перастаноўкі зычных з *трупыль, што да стараж-рус. трупъ ‘ствол дрэва, пень’, параўн. труп (гл.), або фанетычна змененае тарбуль ‘кавалак бервяна’, гл.?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)