Дэтанава́ць ’збіваць з толку, перабіваць; бянтэжыць’ (Нас.). З польск. detonować ’тс’ (< лац. detonāre). Гл. Кюнэ, Poln., 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачмуры́ць, ачмуру, ачмурыш, ачмурыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Задурманіць, затлуміць. Гэта, відаць, хмель ачмурыў маю галаву. Рамановіч.

2. Абдурыць, схіліць на што‑н., збіць з толку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Разм. Уводзіць у зман, ашукваць. [Клямт] наогул не быў схільны марочыць сябе рознымі сумненнямі. Мележ.

•••

Марочыць галаву — збіваць з толку, абмацваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабэ́рляць ’пад’есці’ (Сцяшк. Сл.), ’узараць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, звязана з барляць ’пераліваць, узбоўтваць, працаваць без толку’ (гл.) і далей з бурліць, бурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барля́ць ’пераліваць, узбоўтваць; працаваць без толку’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. (пск., вяц., ноўгарад.) бурли́ть ’муціць, мяшаць ваду, пераліваць вадкасць’. Гл. бурлі́ць, буры́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задуры́ць сов., разг. заморо́чить, задури́ть; сбить с то́лку;

з. галаву́ — (каму) заморо́чить го́лову (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тырыба́ніць ‘тараторыць, гучна і без толку гаварыць’, ‘насіць (несці), цягнуць што-н. вельмі цяжкае’ (мёрск., Нар. сл.). Мясцовы фанетычны варыянт да тараба́ні́ць1, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустамало́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Чалавек, які гаворыць многа і не да толку; балбатун; пустазвон. Сашка Марцінаў быў вясковым пустамалотам, задавакам і задзірам. Машара. Васіль падумаў, што гэты пустамалот проста разыгрывае яго. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разглаго́льстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Разм. Мнагаслоўна, без толку гаварыць, разважаць аб чым‑н. Разглагольстваваць на абстрактныя тэмы. □ Па вечарах, калі з анямелымі рукамі мы ляжалі на нарах, Эдзік разглагольстваваў аб сіле мастацтва. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачмуры́ць сов., разг.

1. (помрачить сознание; подействовать одуряюще) одури́ть;

2. (сбить с толку) обморо́чить; одура́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)