пава́жыцца 1, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Вызначыць сваю вагу шляхам узважвання.

пава́жыцца 2, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Пасмець, асмеліцца. Дні паднявольныя болей не вернуцца; Эх, не надзенуць нам пут... Хай хто паважыцца, хай хто намерыцца — Сам імі будзе ён скут! Чарот. [Бацька:] — Як паважыцца хто памерацца сілаю, гукні свой народ, і ён зноў абароніць цябе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сеза́м 1, ‑у, м.

Тое, што і кунжут.

[Грэч.]

сеза́м 2, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). У выразе: Сезам, адкрыйся! — ужываецца жартам пры намеры пранікнуць у якую‑н. тайну, перамагчы якую‑н. перашкоду (першапачаткова — заклінанне ў арабскай казцы, сілаю якога раскрывалася тайна скарбніцы).

2. Тайная скарбніца; таямніца. Сезам можна адчыніць толькі сваімі ключамі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыму́сіць, ‑мушу, ‑мусіш, ‑мусіць; зак., каго.

Сілаю або нейкім іншым уздзеяннем дамагчыся, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрэбаваць зрабіць што‑н. — Мяне ніхто не можа прымусіць, калі я гэтага не захачу сам, — чаканячы кожнае слова, прамовіў Ваханаў. Колас. Дзядзька спаткаў.. [вучняў] у сенях каля парога, прымусіў яшчэ на двары паабціраць венікам ногі. Брыль. Як ні ўпіраўся Сашка, бабка Вікця прымусіла ўнука выпіць шклянку густога, смачнага малака. Даніленка. Сілаю ў чалавека можна толькі адабраць, але прымусіць, каб ён даў табе што-небудзь, нельга. Карпаў. // Выклікаць пэўныя дзеянні, учынкі, стан у каго‑н. Яны абодва ніколі не кралі — голад прымусіў Мішку злавіць гэтую курыцу. Лупсякоў. Гудок на фабрыцы прымусіў.. [Зыдора] паддаць ходу. Чорны. Усякі выпадак, нават нязначны, можа прымусіць цябе хвалявацца, думаць, разважаць... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нястры́маны і нестрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца. Усе ведаюць, што Булай нястрыманы, што любіць пакамандаваць. Шыцік.

2. Якога немагчыма стрымаць. З нястрыманаю сілаю і з громам бервяно падае ў ваду. Колас. — Няма куды дзяваць збожжа, — з нястрыманай радасцю сказаў.. [Шаманскі]. Дуброўскі. Сябры скарысталі вясёлы.. настрой для розных смешных успамінаў і далі волю нестрыманаму смеху. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіро́цтва, ‑а, н.

1. Стан сіраты; адсутнасць бацькоў. Вырасці ў сіроцтве. Ранняе сіроцтва. □ Я ўпэўнены: уласнае сіроцтва пацягнула.. [Мікалая Іванавіча] да нас — гэткіх жа сірот. Радкевіч.

2. перан. Адзіноцтва, беспрытульнасць; пачуццё адзіноты. Чым далей адыходзіў.. [Пракоп] ад свайго котлішча, тым з большаю сілаю ахаплялі і наступалі на яго гэтыя халодныя прасторы, сярод якіх вастрэй адчувалася адзінота і сіроцтва на свеце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, завалачы каго-, што-н. у што-н. або сілаю ўвесці ўнутр чаго-н.

У. сані ў вазоўню.

У. каго-н. у памяшканне.

2. што ў што. Усунуць у якую-н. адтуліну.

У. нітку ў іголку.

3. што. Удыхнуць.

У. паветра.

4. асаб. і безас., што. Утуліць, увабраць унутр (галаву, шчокі, жывот і пад.); запасці.

У. галаву ў плечы.

Жывот уцягнула.

5. перан., каго (што) у што. Схіліць уступіць у што-н., прыняць удзел у чым-н.

У. у драмгурток.

У. у спрэчку.

|| незак. уця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| прым. уцяжны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Уцяжная труба.

У. рукаў помпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак.

Разм.

1. што. Разадраць папалам, на часткі. [Партызан] з сілаю рвануў паперу надвое, пасля яшчэ раз перадраў, кінуў на падлогу. Арабей.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае. // Падраць, доўга носячы што‑н.

3. каго. Задраць, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і жывёл).

4. што. Працерці на тарцы ўсё, многае. Перадраць усю бульбу.

5. што. Ачысціць ад шалупіння зерне, робячы крупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скра́сці, скраду, скрадзеш, скрадзе; зак., каго-што.

1. Разм. Украсці, цішком узяць для сябе што‑н. чужое. Ну, чым кепскія нашы местачковыя суседзі.., што яны благое зрабілі.., хіба толькі, як я памятаю, хлопцы пару гусей скралі, дык гэта ж глупства. Лынькоў. // Сілаю забраць. Тваіх здабыткаў ворагу не скрасці, Як не спыніць нястрымны часу рух. Звонак. // Пераманіць. Скрасці гарманіста з вечарынкі.

2. Зак. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыму́сіць, прымуша́цьсілаю або іншым уздзеяннем дамагацца, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрабаваць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Мал., Ласт., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж вытворныя: прымусо́во ’пад прымусам’ (карэліц., Сл. ПЗБ), пры́мус, прыму́с, прыму́сы ’прымушэнне, уціск, прыгнёт’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Мядзв., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.; вільн., швянч., Сл. ПЗБ), прыму́шаньня ’тс’ (Бяльк.), прыму́сіны ’тс’ (Нар. Гом.), прыныму́с ’тс’ (кам., Жыв. НС), прымусо́ўка ’пакаранне; месца, дзе можна жыць толькі пад прымусам’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад запазычанага са ст.-польск. му́сіць (гл.). Укр. примуша́ти, приму́сити ’тс’, при́мус ’прымушэнне; настойлівае ўгаворванне і прымус гасцей да пачастунку’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 539.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыста́нцыя, ‑і, ж.

1. Адлегласць. Адысці на пэўную дыстанцыю. Страляць з блізкай дыстанцыі. □ Човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі. Колас. // Адлегласць паміж стартам і фінішам. Паўлік рвануўся ад Андрэйкавых варот дамоў з такою сілаю, што можна было падумаць, нібы ён браў старт па бегу на стометровую дыстанцыю. Краўчанка.

2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасейнага і воднага пуці. Начальнік дыстанцыі. □ Тут знаходзіцца дыстанцыя пуці, а вунь там — дыстанцыя сувязі. Васілёнак.

[Лац. distantia.]

•••

Сысці з дыстанцыі гл. сысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)