паўтара́, м. і н. і паўтары́, ж., ліч.

Лік, колькасць чаго-н., роўная адзінцы з палавінай.

Паўтара года.

Паўтары шклянкі.

Паўтара вядра.

Паўтара сутак.

|| прым. паўтара́чны, -ая, -ае (разм.).

П. ложак (па шырыні сярэдні паміж двухспальным і аднаспальным).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасрэ́дны ’невысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус. посредственный пры ад’ідэацыі польск. pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв. по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

быкі́, ‑оў; адз. бык, ‑а, м.

Прамежкавыя апоры маста. Былі мініраваны абедзве фермы маста і асноўны сярэдні бык. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

среди́нный

1. (о предмете) сярэ́дні;

2. (о положении) пасярэ́дні;

3. (компромиссный) палаві́нчаты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.

Адпачываць на балконе.

2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.

|| памянш. балко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. балко́нны, -ая, -ае.

Балконныя дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыфметы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арыфметыкі. Арыфметычная прагрэсія. Арыфметычны разлік. Арыфметычнае дзеянне. Сярэдні арыфметычны (лік). Сярэдняя арыфметычная (велічыня).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́цца ў словазлучэннях мецца‑сапрана ’жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта’, ме́цца‑тынта ’ручны спосаб гравіравання на метале’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 84) з італ. mezzoсярэдні’ < лац. medius ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзішачкі ’расліна дрыжнік сярэдні, Brizą media L.’ (Кіс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барыто́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам,

2. -а. Спявак з такім голасам.

3. -а. Духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

|| прым. барыто́навы, -ая, -ае і барыто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́дыум 1, ‑а, м.

Паводле забабонных уяўленняў спірытаў — пасрэднік паміж людзьмі і «духамі».

[Ад лац. medius — сярэдні.]

ме́дыум 2, ‑а, м.

Сярэдні рэгістр жаночага пеўчага голасу.

[Ад лац. medius — сярэдні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)