Паха́пываць ’быць крыху падобным’ (Юрч.). Да хапа́ць (гл.) у сэнсе ’схапіць трохі рыс падабенства’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падлаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Злаўчыўшыся, зрабіць што‑н. Авечкі спуджана кідаліся з кутка ў куток, гэтую ж, з белай плямкай на лобе, стары падлаўчыўся схапіць за шэрсць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пойм ’злаўленне’ (Нас.). Бязафіксны назоўнік ад асновы дзеяслова пайма́ць ’злавіць, схапіць’, што да *pojьmъ < *po‑ + *jęti. Да імаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перахапі́ць, -аплю́, -о́піш, -о́піць; -о́плены; зак.

1. каго-што. Схапіць у час руху.

П. пісьмо.

П. ганцоў.

П. чый-н. позірк (перан.).

2. каго-што. Схапіць, абхапіць (рукамі, вяроўкай і пад.) у якім-н. месцы або інакш.

П. талію поясам.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сціснуць спазмай.

Радасць перахапіла дыханне.

Ад рэзкага пітва перахапіла (безас.) горла.

4. перан., што, чаго і без дап. Наспех з’есці чаго-н., перакусіць (разм.).

П. чаго-н. з яды.

5. перан., што, чаго і без дап. Пазычыць на кароткі час (разм.).

П. дзесяць рублёў.

6. перан. Перабраць меру ў чым-н. (разм., жарт.).

П. у вастраслоўі.

|| незак. перахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і перахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падда́цца, -а́мся, -асі́ся, -а́сца; -адзі́мся, -асце́ся, -аду́цца; -а́ўся, -ала́ся, -ало́ся; -а́йся; зак.

1. Уступіць пад націскам, не стрымаць напору.

Дрэва паддалося вострай піле.

П. на ўгаворы (перан.). Не п. на правакацыю (перан.).

2. Даць сябе злавіць, схапіць, не аказаўшы супраціўлення пры нападзе.

Не п. ворагу.

|| незак. паддава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злавіць; схапіць, сцапаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пахапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Узяць, схапіць усё, многае або ўсіх, многіх. [Дзяцел:] — Там ужо, мусіць, пабралі ўсё. Лепшыя кавалкі [зямлі] пахапалі. Мележ. [Міця] ужо чуў пра тых, расстраляных. Іх пахапалі з розных вёсак. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увабра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; увабра́ў, -ра́ла; убяры́; увабра́ны; зак.

1. што. Паступова паглынуць, уцягнуць, усмактаць у сябе.

Зямля ўвабрала ваду.

2. што. Заправіць, усунуць унутр чаго-н.

У. кашулю ў штаны.

3. што. З’есці без астатку (разм.).

У. місу капусты.

4. каго. Схапіць, захапіць (разм.).

Разведчыкі ўвабралі фашыста.

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш. pochopit, славац. pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш. pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск. pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochop ’цяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац. capiō ’бяру’, літ. kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл. ’ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згрэ́бці, зграбу́, зграбе́ш, зграбе́; зграбём, зграбяце́, зграбу́ць; згроб, згрэ́бла; зграбі́; згрэ́бены; зак.

1. што. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае).

З. сена.

З. вуголле ў кучу.

2. што. Грабучы, скінуць.

З. снег з даху.

3. каго-што. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (разм.).

З. ў ахапак.

|| незак. зграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)