дэманстра́цыя, ‑і, ж.
1. Масавае шэсце для выражэння якіх‑н. грамадска-палітычных настрояў. Першамайская дэманстрацыя. Дэманстрацыя пратэсту супроць вайны. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!». «Полымя».
2. Нагляднае азнаямленне з чым‑н., публічны наказ чаго‑н. Дэманстрацыя кінафільмаў. Дэманстрацыя экспанатаў на выстаўцы. Спалучыць тлумачэнне з дэманстрацыяй доследаў.
3. Дзеянні, учынкі і пад., якія выражаюць пратэст супроць каго‑н.; задзірлівыя паводзіны. Гэта выйшла, як і хацеў таго Гунава, падкрэслена непрыязна. Але Сімон, які зразумеў дэманстрацыю Гунавы, зрабіў такі выгляд, што нічога непрыемнага ў гэтым для сябе не бачыць. Самуйлёнак. Гутарка брала прыкры напрамак. У ёй гучала ўскосная дэманстрацыя супроць Рыгора. Гартны.
4. Праяўленне, сведчанне чаго‑н. Выбары ў Саветы з’яўляюцца велічнай дэманстрацыяй адзінства і згуртаванасці савецкага народа.
5. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
[Ад лац. demonastratio — паказванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натхні́цель, ‑я, м.
Той, хто натхняе. Арганізатарам і натхніцелем савецкага народа на свяшчэнную вайну супроць нямецка-фашысцкіх акупантаў была выпрабаваная ў баях вялікая Камуністычная партыя. Пятніцкі. Народ быў для Купалы яго паэтычным натхніцелем і самым аўтарытэтным цаніцелем паэзіі. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзла́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.
Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрве́нцыя, ‑і, ж.
Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы. Замежная ваенная інтэрвенцыя. Прамая інтэрвенцыя. □ Гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шмат якіх інтэрвенцый супроць Краіны Саветаў даводзіць .. [Нявіднаму], што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз. Колас.
[Лац. interventio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гвалто́ўніцтва, ‑а, н.
Тое, што і гвалт (у 1, 2 знач.); здзекі, прымус. Змагаючыся супроць парушальнікаў свабоды сумлення, Каліноўскі скарыстоўвае факты гвалтоўніцтва пры ліквідацыі уніяцкай царквы для распальвання нянавісці да царызму, для таго, каб падняць сялян на рэвалюцыйную барацьбу. Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суме́сна, прысл.
Разам, супольна. Яны [дружбакі] — З аднаго палка. Сумесна трывогі спазналі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі. / З прыназ. «з» утварае спалучэнне з Т. [Егер:] — Я сам бачыў выдру, якая жыла сумесна з бабрамі ў хатцы на Бярозе, супроць вусця капала. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́праць і супро́ць ’насупраць’, ’наперакор’, ’насустрач’, ’у параўнанні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Гарэц., Бяльк., Касп., Барад.), супраціў ’тс’ (Нас., Некр. і Байк.), супро́ціў ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян.), ст.-бел. супротиву ’тс’ (Сл. Скар.). Рус. супроти́в прысл. і прыназ., стараж.-рус. супроти́въ, серб.-харв. супрот, супроћ ’у параўнанні’, дыял. супро́тив(а) ’насупраць, у параўнанні’, ст.-слав. сѫпротивъ. Далей гл. су- і проціў (Фасмер, 3, 805; ESSJ SG, 1, 242).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Тое, што і прыпяць. Колькі дзён мінула пасля гэтага, гляджу, прыгнаў Сенька аднекуль новенькую лодку і прыпнуў у загоне супроць сваёй хаты. Краўчанка. — Чакай, Рыгор, я адвяду .. каня і прыпну яго на момант. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалавеказна́ўства, ‑а, н.
Кніжн. Вывучэнне, веданне псіхалогіі чалавека, усёй сукупнасці адносін яго да навакольнага свету. Велізарную культуру чалавеказнаўства і чалавекалюбства, сабраную ў класічнай літаратуры, — гэтую гуманістычную памяць чалавецтва аб самім сабе бярэ К. Чорны ў саюзнікі супроць фашысцкага здзічэння і азвярэння. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіго́н, ‑а, м.
Творча неарыгінальны паслядоўнік якога‑н. напрамку (у палітыцы, навуцы, мастацтве і пад.). Беларуская літаратура амаль не ведала класіцызму, а вось прагрэсіўным рускім пісьменнікам і крытыкам давялося змагацца супроць эпігонаў гэтага аджылага, звыраднелага напрамку нават у трыццатых і саракавых гадах. Казека.
[Ад грэч. epígonos — нашчадак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)