ша́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. шапка.

2. Верхняя расшыраная частка чаго-н., што мае стрыжань, ножку і пад.

Ш. грыба.

|| прым. ша́пачкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стырнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Кіраваць стырном. Часу не марнуе Ластаўка са стрыжам, І плывец стырнуе Цераз вір на стрыжань. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрамагні́т, ‑а, М ‑ніце, м.

Прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

графі́т, -у, М -фіце, м.

1. Мінерал цёмнага колеру з класа самародных элементаў, разнавіднасць вугляроду, ужыв. для вырабу алоўкаў, змазачных матэрыялаў і пад.

2. Стрыжань у сярэдзіне алоўка.

|| прым. графі́тны, -ая, -ае і графі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серде́чникI м.

1. бот. буймі́на, -ны ж.;

2. техн. стры́жань, -жня м., асяро́дак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шуро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. шураваць (у 1 знач.).

2. Доўгі металічны стрыжань для перамешвання паліва і ачысткі топкі ад шлаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́мпал, -а, мн. -ы, -аў, м.

Стрыжань для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі, а таксама, у старажытнасці, для забівання з дула зарада ў пісталеты і стрэльбы.

Даць шомпалаў (пакараць, наносячы ўдары такімі стрыжнямі; уст.).

|| прым. шо́мпальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Астры́жаньстрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанакстрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сво́рына ‘адна з перакладзін, якімі змацоўваюцца часткі ткацкага станка’ (стол., Нар. лекс.). Параўн. укр. сво́ріньстрыжань, на якім замацаваны падножкі ў ткацкім станку’, рус. шво́рень ‘болт; шпень, стрыжань’, польск. swornik ‘тс’ і інш. Гл. шворан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.

1. Рабіць на чым‑н. шрубавую нарэзку. Шрубаваць стрыжань.

2. Укручваць або выкручваць шрубу.

3. Злучаць, змацоўваць што‑н. трубамі. Шрубаваць дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)