набаро́цца, ‑баруся, ‑борашся, ‑борацца; зак.

Разм. Удосталь пабароцца; стаміцца, боручыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыцю́хаццастаміцца ад беганіны’ (Нас.), прыцюхкацца, пріцюхацца, пріцёхаццастаміцца ў выніку аднастайных рухаў, хады’, ’прывалачыся’ (узд., Жд. 3; мсцісл., З нар. сл.). Да цюхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад цяжкай тузаніны, звязанай з рэзкімі рухамі.

Так натузаецца маці за дзень, што ні рук і ні ног не чуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изнемо́чь сов. знемагчы́ся; (потерять силы) знясі́лець, знясі́ліцца; (устать) стамі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навярэ́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Стаміцца, натрудзіцца да стомы, хваравітая стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Спец. Стаміцца ад працяглай, празмернай трэніроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.

2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

З. да глыбокай ночы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наскака́цца, -скачу́ся, -ска́чашся, -ска́чацца; -скачы́ся; зак. (разм.).

1. Стаміцца, скачучы цераз што-н.

Н. цераз канавы.

2. Уволю, многа паездзіць на кані.

3. Многа патанцаваць.

Будуць танцы, наскачамся ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Стаміцца, змарыцца бегаючы. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злётацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца, знемагчыся ад беганіны, клопатаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)