ток², -а, мн. такі́, -о́ў, м.

1. Спецыяльны будынак для складання, абмалоту і ачысткі збожжа; гумно.

Т. будавалі далёка ад хаты.

2. Пляцоўка для абмалоту збожжа.

Збожжа на таку малацілі цапамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спец...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «спецыяльны», напрыклад: спецатрад, спецфонд, спеццэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэйсарспецыяльны шавецкі нож’ (гродз., Нар. сл.). З ням. Messer ’нож’ (магчыма, праз ідыш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інспе́кцыя, ‑і, ж.

1. Тое, што і інспектаванне.

2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго‑, што‑н. Санітарная інспекцыя. Аўтамабільная інспекцыя.

•••

Інспекцыя па якасціспецыяльны орган, які ажыццяўляе ў СССР нагляд за якасцю прадукцыі.

Інспекцыя працыспецыяльны орган у СССР для нагляду за захаваннем законаў аб працы.

[Лац. inspectio — нагляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ларынгафо́н, ‑а, м.

Спецыяльны мікрафон, які прыкладваецца да гартані (частка перагаворнага ўстройства, якое выкарыстоўваецца ва ўмовах вялікага шуму).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бензазапра́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяльны аўтамабіль, абсталяваны цыстэрнай, помпай, фільтрам і іншымі прыстасаваннямі для запраўкі самалётаў, танкаў, аўтамабіляў вадкім палівам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэндра́рый, ‑я, м.

Участак батанічнага саду або спецыяльны сад, дзе ў адкрытым грунце культывуюцца розныя віды дрэў і кустоў.

[Ад грэч. dendron — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́льніца ’каробачка ці спецыяльны сподак для мыла’ (ТСБМ). Відаць, з рус. мыльница ’тс’ (у польск. мове mydlniczka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Тое, што і паўзун (у 1 і 2 знач.).

2. мн. Спецыяльны касцюм для маленькіх дзяцей, калі яны яшчэ не ўмеюць хадзіць, а толькі поўзаюць.

|| прым. паўзунко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вала́н, ‑а, м.

1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны ў выглядзе фальбоны або брыжоў на плацці.

2. У бадмінтоне — спецыяльны шарык.

[Фр. volant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)