Паслуга́чслуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск. posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вале́т (БРС). Праз рус. валет з франц. valetслуга’ (Праабражэнскі, 1, 63; Шанскі, 1, В, 11; Рудніцкі, 1, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́лыйII сущ.

1. (молодой человек, юноша, подросток) хло́пец, -пца м., хлапчы́на, -ны м.;

2. (мужчина, человек) разг. хло́пец, -пца м.;

ма́лый с голово́й хло́пец з галаво́й;

3. (слуга, лакей) уст. слуга́, -гі́ м., лаке́й, -ке́я м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абе́ручкі, прысл.

Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да казак ​1 (у 2 знач.).

2. У рускіх дваран, памешчыкаў — хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку.

3. Народны танец з паступова нарастаючым тэмпам, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казачо́к I, -чка́ м.

1. (уменьш. к каза́к I) казачо́к;

2. казачо́к; ма́льчик-слуга́

казачо́к II, -чка́ м. (танец) казачо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыслу́га ’паслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́ч ’той, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługa ’паслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паж ’у сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнага феадала’ (ТСБМ). Праз рус. паж або польск. paz̏ з франц. page ад італ. paggio ’малады слуга’ (параўн. Фасмер, 3, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паслуга́ч, ‑а, м.

1. Уст. Слуга. [Хадакі:] — Ды мы, пане, хоць у паслугачы да д’ябла гатовы ісці, абы агораць капейку тую на білеты. Пальчэўскі.

2. Пагард. Той, хто выслужваецца ў каго‑н.; саўдзельнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Кулакі з ельніцкіх хутароў, стаўшы паслугачамі акупантаў, нарэшце спагналі сваю ашалелую злосць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыганя́ты, ‑ага, м.

Слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты. Галавач. // Разм. Наглядчык. Калючы дрот фашысцкіх канцлагераў, катаванні, голад, здзекі, парабкоўства ў нямецкіх прыганятых — усё гэта давялося паспытаць, «вывучыць» аўтару. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)