во́сем, васьмі, Т васьмю, ліч. кольк.

Лік і лічба 8. Да васьмі дадаць два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 8. Восем рублёў. Восем працэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевятна́ццаць, ‑і, ліч. кольк.

Лік і лічба 19. Дзевятнаццаць памножыць на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 19. Дзевятнаццаць рублёў. □ Маладому [чалавеку] было год дзевятнаццаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да пяць тысяч.

2. Які складаецца з пяці тысяч. Пяцітысячны атрад.

3. Разм. Коштам у пяць тысяч рублёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэсу́рсы, ‑аў; адз. рэсурс, ‑у, м.

Запасы, крыніцы чаго‑н. Харчовыя рэсурсы. Прыродныя рэсурсы. // Грашовыя сродкі. Падлічылі свае рэсурсы: было роўна тысяча рублёў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каштава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Мець тую ці іншую цану, грашовую вартасць.

Кніга каштуе дзесяць рублёў.

2. Абыходзіцца ў якую-н. суму, затрачвацца на што-н.

Адпачынак каштуе мне дорага.

3. перан. Патрабаваць якіх-н. намаганняў.

Даследаванне каштавала мне шмат здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубе́ль¹, -бля́, мн. -блі́, -блёў, м.

Асноўная грашовая адзінка ў Расіі і Беларусі, роўная 100 капейкам, а таксама грашовы знак і манета такой вартасці.

Заплаціць за рэч пяцьдзясят рублёў.

|| памянш. рубялёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (разм.).

|| прым. рублёвы, -ая, -ае.

Рублёвая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паві́нен, -нна, у знач. вык.

1. каму. Абавязаны аддаць доўг.

Сусед мне п. пяцьдзясят рублёў.

2. з інф. Абавязаны зрабіць што-н.

Мы павінны змагацца за мір.

3. з інф. Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца.

Ён п. хутка з’явіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзевяцьсо́т, дзевяцісот, дзевяцістам, дзевяццюстамі, (аб) дзевяцістах, ліч. кольк.

Лік і лічба 900. Дзевяцьсот падзяліць на дзевяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 900. Дзевяцьсот рублёў. Дзевяцьсот кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плугаві́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і плугар. — А вось Коля Мігура, твой, здаецца, сябра, за два тыдні, папрацаваўшы плугавіком, атрымаў 250 рублёў грошай. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сторублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў сто рублёў. Сцяпанкіна разгарнула .. [паперку] і вачам не паверыла. Гэта была сторублёўка. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)