набу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; набу́х, -хла; зак.

1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці.

Пупышкі набухлі.

2. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці, сырасці.

Рамы набухлі.

Боб набух.

3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака.

Вены набухлі.

Вымя набухла.

|| незак. набуха́ць, -а́е.

|| наз. набуха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́льцы, ‑аў; адз.

Прыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы, на якую нацягваецца і замацоўваецца тканіна. [Дзіміна] пайшла, непрыкметна захапіўшы з тумбачкі кошык з вязаннем і пяльцы Веры Антонаўны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак.

1. каго-што. Зрабіць брудным, запэцкаць.

П. рукі чарнілам.

2. што. Замазаць, намазаць зноў або ўсё, многае.

П. аконныя рамы.

П. усе падшыпнікі салідолам.

|| незак. перама́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перама́званне, -я, н. і перама́зка, -і, -зцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баге́т, ‑у, М ‑геце, м.

Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы. Сцены былі ўвешаны палеткамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбянымі работамі. Скрыган.

[Фр. baguette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубальто́ўка1 ’дубальтоўка, паляўнічая стрэльба’ (БРС, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. dubeltówka ’тс’ (ад dubeltowy ’падвойны’ < ням. dupel; гл. Брукнер, 101).

Дубальто́ўка2. Гэта назва азначае розныя рэаліі: ’вялікая суконная хустка’ (Сцяшк., Сцяц.), ’падвойнае акно’ (Сцяшк.). У аснове ляжыць запазычаны з польск. мовы прыметнік дубальто́вы ’падвойны’ (гл.). Назвы для ’хусткі’ і ’падвойнага акна’ могуць быць утворанымі ўжо на бел. глебе (параўн., напр., выраз дубальто́выя ра́мы ’падвойныя рамы’, БРС). Але не выключаецца, што дубальто́ўка ў адзначаных вышэй значэннях — запазычанне з польск. дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прама́заць сов., в разн. знач. прома́зать; (олифой — ещё) прооли́фить;

п. усе́ ча́сткі машы́ны — прома́зать все ча́сти маши́ны;

ён ~заў уве́сь дзень — он прома́зал весь день;

п. ра́мы пако́стам — прооли́фить ра́мы;

2. разг. прома́зать, промахну́ться;

п. па за́йцы — прома́зать по за́йцу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы, аконныя рамы і пад.

Дзверы на новых завесах.

2. Тое, што і заслона (у 1 знач.).

Снежная з.

З. туману.

|| памянш. заве́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́жак, м.

Прадмет мэблі для сну ў выглядзе доўгай рамы з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцель. Драўляны ложак. Жалезны ложак. □ Хлопчык ляжаў на ложку, захутаны ў дзве коўдры. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяп. ад несці.

2. у знач. прым. Спец. Які падтрымлівае сабой што‑н. нерухомае, служыць апорай для чаго‑н. Нясучы брус рамы сеялкі.

3. у знач. прым. Які нясе шмат яец (пра птушак). Нясучая парода курэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)