Разразні́ць (разразьні́ць) ’раздзяліць што-небудзь на часткі’, ’прымусова разлучыць некалькі асоб’ (Янк. 1). Ад ро́зніца2 (гл.), магчыма, пад уплывам рэ́заць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Раздзяліць, разматаць (зблытанае).

Р. валасы.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што-н., дабрацца да сутнасці чаго-н.

Р. складанае пытанне.

|| незак. разблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздрабні́ць, -рабню́, -ро́бніш, -ро́бніць; -ро́бнены; зак., што.

1. Зрабіць дробным, больш дробным; раскрышыць.

Р. вугаль.

2. Раздзяліць на часткі, групы; расчляніць.

Р. сілы праціўніка.

|| незак. раздрабня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. раздрабне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтрыфугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.

Спец. Раздзяліць (раздзяляць) неаднародныя сумесі пры дапамозе дзеяння цэнтрабежных сіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць паводле сартоў, рассартаваць.

2. і без дап. Сартаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Размеркава́цьраздзяліць, падзяліць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ’вызначыць паслядоўнасць’, ’падлічыць, вырашыць’ (ТСБМ). Ад меркава́ць (гл.). Развіццё семантыкі ішло ад ’працэс разумовай дзейнасці’ > ’вынік гэтай дзейнасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., што і чым.

Раздзяліць, перагарадзіць чым‑н. Перапяць пакой занавескай. Перапяць уваход вяроўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; зак., каго-што.

1. Раздзяліць на слаі. Расслаіць кардон.

2. перан. Падзяліць на сацыяльныя групы, класы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчляні́ць, ‑чляню, ‑членіш, ‑членіць; зак., што.

Раздзяліць на асобныя часткі. Расчляніць тэрыторыю. // Разбіць на асноўныя састаўныя элементы. Расчляніць вытворчы працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы.

Р. участкі.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць сферы дзейнасці.

Р. абавязкі.

|| незак. размяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)