філасо́фстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

1. Разважаць на філасофскія тэмы. [Прафесар:] — Ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, мне хочацца сёння філасофстваваць аб мудрай складанасць быцця і ягоных законах. Галавач.

2. Разм. Разважаць на абстрактныя тэмы, мудраваць. — Усё вясною ажывае, — філасофстваваў дзед Мікалай. — Скажам, той жа галавасцік. Вывеўся ён з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з’явяцца, а пасля і жабай зробіцца... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусці́цца, пушчу́ся, пу́сцішся, пу́сціцца; зак., у што і з інф.

1. Адправіцца куды-н.

П. ў далёкую дарогу. П. бягом.

2. Пачаць рабіць што-н. у адпаведнасці са значэннем назоўніка або інфінітыва.

П. ў скокі.

П. ў спрэчкі.

П. разважаць.

|| незак. пуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мы́сліцьразважаць, супастаўляючы думкі або з’явы рэчаіснасці і робячы з іх вывады’, ’уяўляць у думках, жадаць’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), мыслява́цьразважаць’ (мазыр., Нар. Гом.). Укр. мислити, рус. мыслить, польск. myśleć, н.-луж. mysliś, в.-луж. myslić, чэш. mysliti, славац. myslieť, славен. mísliti, серб.-харв. ми̏слити, макед. мисли, балг. мисля, ст.-слав. мыслити (мышлѫ). Прасл. mysliti, якое з myslь > мысль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распаця́ківаць ’марудзіць, доўга разважаць услых, перш чым зрабіць што-небудзь’ (ветк., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, да цяка́ць, ціка́ць ’высочваць, шукаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суважа́ць (suważaci) ’спачуваць’ (Тур.): stała ziaziulka suważaci (клец., Федар. 7). Няясна; паводле кантэксту, хутчэй ’суцяшаць’, параўн. разважаць (гл.) ’рассейваць трывогу, суцяшаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. А чалавек.. [старшыня], відаць па ўсяму, добрай натуры, але яму за дзень натлумілі галаву. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распіры́ндзіць ’разбалбатаць’ (віл., Жыв. сл.), распі́рындаваць ’прастарэкаваць’ (Сл. рэг. лекс.), распіры́нджываць экспр. ’разважаць пра нешта’ (полац., Нар. лекс.), распіры́нджвацца ’распараджацца’ (лаг., Гіл.). Гл. пірындзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да развесці.

•••

Разводзіць антымоніі — весці пустыя, непатрэбныя размовы.

Разводзіць каніцель — тое, што і цягнуць каніцель (гл. цягнуць).

Разводзіць філасофію — адцягнена і шматслоўна разважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атума́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Зацягнуцца, накрыцца туманам, смугою; затуманіцца. // Зацягнуцца, страціць празрыстасць (пра вочы).

2. перан. Страціць здольнасць ясна думаць, разважаць; затуманіцца. [Стэфа:] — Атуманілася галава... Усё пераблыталася. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумі́цца, ‑тлумлюся, ‑тлумішся, ‑тлуміцца; зак.

Разм. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыцца. Гуляючы ў лесе, мы неяк затлуміліся і пайшлі не ў патрэбны бок, а ў адваротны. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)