вы́дзеліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. каго-што. Расчляніўшы або аддзяліўшы, прызначыць для якой-н. мэты.
В. частку маёмасці.
В. асноўную думку.
В. кватэру ў новым доме.
В. звеннявых.
2. каго-што. Вылучыць, адзначыць чым-н.
В. радок асаблівым шрыфтам.
В. выдатнага работніка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Вывесці з арганізма, з саставу чаго-н.
В. пот.
В. цяпло.
|| незак. выдзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. выдзяле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́красліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Закасаваўшы, апусціць што‑н. напісанае, надрукаванае. Выкрасліць слова. Выкрасліць радок верша. □ Настаўнік выкрасліў прозвішча Мініча са спісу другой групы і запісаў яго ў трэцюю. Колас.
•••
Выкрасліць з жыцця — лічыць каго‑, што‑н. неіснуючым.
Выкрасліць з памяці (сэрца) — забыць, перастаць думаць аб кім‑, чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Верш з васьмі радкоў, дзе чацвёрты і сёмы паўтараюць першы радок, а восьмы — другі, пры гэтым увесь верш мае дзве рыфмы. [Максім Багдановіч] быў умелы майстар верша — і перад чытачом упершыню разгарнуліся беларускія папірусы пентаметраў і ярка зазвінелі не чутыя на гэтай мове беларускія тэрцыны, трыялеты, актавы... Клышка.
[Фр. triolet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрцы́на, ‑ы, ж.
Вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай. // Верш, напісаны ў такой форме. Тэрцына Пушкіна. Тэрцына Дантэ. □ Што тэрцыны па-беларуску застаюцца поўнымі ўсё тае ж мудрасці і паэтычнай строгасці, як тэрцыны вялікай «Боскай камедыі» Дантэ, даказваў [М. Багдановіч]. Лойка.
[Іт. terzina ад terza rima — трэцяя рыфма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подписа́ть сов., в разн. знач. падпіса́ць, мног. пападпі́сваць;
подписа́ть догово́р падпіса́ць дамо́ву (дагаво́р);
подписа́ть строку́ падпіса́ць радо́к;
подписа́ть на газе́ту падпіса́ць на газе́ту;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
слыхавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да слыху (у 1 знач.). Слыхавыя органы. Слыхавое ўспрыманне. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе слыху. Слыхавая сувязь. Слыхавы дыктант. // Які звязан з успрыманнем гучання мастацкага твора. У вершы [М. Танка «Канцэрт у сене»] што ні радок, то пэўны, адметны слыхавы вобраз. Рагойша.
2. Які служыць для слухання, дае магчымасць слухаць. Слыхавы апарат. Слыхавая трубка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфрэ́н, ‑а, м.
1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны. Ракітны.
2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.
[Фр. refrain.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыры́зна, ‑ы, ж.
Разм.
1. зб. Сырая або недаспелая садавіна і гародніна. Наесціся сырызны.
2. Што‑н. сырое, вільготнае. — Хлеб падышоў, — сказала аднойчы раніцай маці, — а пячы няма на чым — на дрывотні адна сырызна. Курто. // перан. Пра што‑н., не апрацаванае як след. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сціх 1 ’супакой, цішыня’ (Барад., Юрч. Вытв.), ’спакой, канец’ (Сцяц. Сл.), стіх ’кароткі адрэзак часу’; у значэнні прысл. стіха́мі ’часамі’: стіхамі мніе голова боліт (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стих, стиг ’міг’, ’хвілінка, момант’, стих ’урок’ (Шымк. Сл.), рус. стих ’дзіўны стан, блазенства, нечаканы ўчынак’ у выразе стих нашёл, славац. stih ’вольны час, вольная хвіліна’. Няясна з-за разнастайнасці значэнняў. Хутчэй за ўсё, дэвербатыў ад сціхаць (гл.), падобна да міг ад мігаць; развіццё значэння ад ’раптоўная ціша’ да ’нечаканасць’ і ’момант’. У ЕСУМ (5, 414) дапускаюць сувязь з укр. сти́гнути (гл. засцігнуць); вывядзенне слова Зубатым (Studie, 163) з балцкіх моў лічыцца менш верагодным. Праабражэнскі (2, 387) выводзіць рускі выраз са стих ’палоска пры пляценні, радок лыка пры пляценні лапцей’, што, на думку Вінаградава (Этимология–1968, 167), сумніўна; не менш сумніўнай бачыцца і яго прапанова звязаць з грэч. στίχος ’радок у вершы’ (гл. сціх 2) праз стадыю ’замова’. Сюды ж, відаць, і сціш ’цішыня’ (Ласт.).
Сціх 2 ’верш’ (Сл. ПЗБ), сцішо́к ’вершык’ (Бяльк.). Запазычана з рус. стих, стішо́к ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лонка 1 ’луг, лугавая сенажаць’ (брасл., Хрэст. дыял.; Бес., Сл. Брэс., Сцяшк., Сіг., Сл. ПЗБ), ельск. ’зямля паміж садовымі дрэвамі’ (Выг.), драг. ло́нок ’луг, сенажаць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лонка ’луг’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łąka ’тс’ < прасл. lǫka (бел. паўн.-зах., рус. лука).
Лонка 2 ’вузкае паглыбленне на градзе для морквы, цыбулі і інш. раслін’ (Жд. 1; акц., Мат. Гом.), лоначка ’радок морквы’ (стаўб., Жд. 2). Балтызм. Параўн. літ. lankà ’даліна, лагчына, нізіна, падножжа гары’, лат. lañka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)