Пято́к1 (piatók) ’пятніца’ (Варл.), сюды ж пятко́вы (пятко́вый) ’пятнічны’ (Нас.), ст.-бел. пятокъ ’пятніца’; укр. пято́к ’тс’, польск. piątek, чэш. pátek, славац. piatok, в.-луж. pjatk, н.-луж. pětk, славен. pẹ́tek, серб.-харв. пѐтак, балг. пе́тък, макед. петок, ст.-слав. пѧтъкъ. Звязана з пяты, пяць (гл.), гл. пятніца ’тс’. Паводле Німчука (Давньорус., 95), запазычана са стараславянскай і падтрымлівалася польскім уплывам.

Пято́к2 ’пяць’ (ТСБМ, Бяльк.; Сержп.); укр. пʼя́ток ’пяцёрка (грошай)’, рус. пято́к ’пяць (штук)’. Вытворнае ад пяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

1. Злёгку або дадаткова змазаць чым‑н. Падмазаць скавараду. Падмазаць падшыпнікі. □ Мы пачалі ладзіць павозку. Праверылі, ці добра трымаюцца лёсткі ў білах, падцягнулі атосы, паправілі палукашак, густа падмазалі дзёгцем колы. Якімовіч.

2. перан. Разм. Даць хабар, падкупіць. Сроіл, баючыся пагалоскі, што ў ягоным садзе забілі чалавека, добра падмазаў і паліцыю і ўрача. Корбан.

•••

Падмазаць пяткі (пяты) — хутка пабегчы, уцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злава́цца, злуйся, злуешся, злуецца; злуёмся, злуяцеся; незак.

Адчуваць злосць; сердаваць на каго‑, што‑н. [Дзед Мікалай] не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. Злуецца Аленка сама на сябе, аж палец кусае.., а нарэшце і заплакала нават. Колас. // перан. Бушаваць, лютаваць (пра з’явы прыроды). Пяты дзень злавалася пурга. Звонак. Вясной .. [рака] выходзіць з берагоў, Шуміць, Паводкай плешча і злуецца. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даганяць, наганяць, гнаць, гнацца, насцігаць; праследаваць (абл.) □ наступаць на пяты, ісці па пятах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пя́тніца1пяты дзень тыдня’ (ТСБМ, Ласт., ашм., Стан.; брасл., астрав., шчуч., Сл. ПЗБ), пʼя́тніца ’тс’ (Бес., ТС), памянш. пя́ценка ’тс’ (Ян.), укр. пʼя́тниця, рус. пя́тница, стараж.-рус. пятьница ’тс’. Вытворнае ад *pętь (гл. пяць); лічыцца частковай калькай з грэчаскай мовы, параўн. н.-грэч. πέμπτη ’чацвер’, паколькі, паводле візантыйскай хрысціянскай традыцыі, тыдзень лічыўся пачынаючы з нядзелі. Лічэнне ад панядзелка, пры якім пятніца была пятым днём, як мяркуецца (гл. Машынскі, Зб. Шымчаку, 283), увёў Мяфодзій. Параўн. пято́к (гл.).

Пятніца2 ’кураслеп, Anemone rammculoides L.; чубатка, Corydalis Medis.’ (Бейл.). Няясна. Магчыма, народнаэтымалагічнае асэнсаванне (табуізацыя?) адной з народных назваў кураслепу — пянікніца (Кіс.), няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кишка́ в разн. знач. кі́шка, -кі ж.;

вы́мотать все кишки́ вы́матаць усе́ кі́шкі;

вы́пустить кишки́ (убить) вы́пусціць кі́шкі;

кишка́ тонка́ кі́шка то́нкая; ко́раткі пя́ты;

надорва́ть (порва́ть) кишки́ со́ смеху парва́ць кі́шкі са сме́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́тый пя́ты;

пя́тое колесо́ в теле́ге пя́тае ко́ла ў во́зе;

с пя́того на деся́тое (пя́тое че́рез деся́тое) пя́тае це́раз дзяся́тае;

ну́жен (нужна́, нужно́) как соба́ке пя́тая нога́ патрэ́бен (патрэ́бна) як саба́ку пя́тая нага́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́зенецпяты, самы малы палец на руцэ і назе’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), арш. ме́зініц, уздз. мі́зі́нец, мазыр. мезі́нчык, шальч. мязі́нчык (КЭС, Сл. ПЗБ), ме́зенік, мізіні́к ’тс’ (ТС), ме́зінец ’меншы, апошні сын’, мі́зіная (дачка) ’апошняя’ (Нас., Растарг., Федар. 2). Укр. мизи́нець ’тс’, ’мезенец’, рус. мизи́нец ’тс’, мизи́нный ’малодшы’, рус. ц.-слав. мѣзиньць, польск. miziniec ’тс’, ст.-чэш. mězenec, mezenec, чэш. ’безымянны палец’, славен. mezȋnec, mezȋnek ’малодшы сын’, ’мезенец’, серб.-харв. мје̏зимац, мљѐзимац, мѐзимац ’тс’, ’маленькі’, чак. mezinac, mazinac, лікск. мези́нак, балг. мизи́нец ’апошні сын’. Прасл. měz‑in‑ьcь (параўн. літ. mažỹnikas ’маленькі’). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння mezinъ pьrstъ (або palьcь). Да ме́дзены (гл.). Параўн. таксама Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяць1 ’лічба пяць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ), пʼяць ’тс’ (ТС), укр. пʼять, рус. пять, польск. pięć, чэш. pět, славац. рäť, каш. ṕińc, в.-луж. pjeć, н.-луж. pěš, палаб. pąt, славен. pẹ̑t, серб.-харв. pȇt, балг. пет, макед. пет, дыял. пент, ст.-слав. пѧть. Прасл. *pętь ’пяцёрка’, лічыцца вытворным ад *pętъпяты’; роднаснае прус. pencktsпяты’, літ. penkì ’пяць’, лат. pìeci ’тс’, гоц. fimf, ст.-в.-ням. fimfto, ням. fünfte ’тс’; сюды ж таксама ст.-інд. páñca, грэч. πέντε, лац. quīnque ’тс’ (Фасмер, 3, 426; Шустар-Шэўц, 2, 1074; Махэк₂, 447; БЕР, 5, 191; Глухак, 476–477; Сной₂, 509–510; ESJSt, 11, 643–644; ЕСУМ, 4, 652–653). Пра першасны назоўнікавы характар лічэбніка, на думку Банькоўскага (2, 569), сведчаць фразеалагізмы — польск. вілен. ni pięć, ni dziewięć, адпаведна ні ў пяць, ні ў дзесяць ’дрэнна і непапраўна (зрабіць)’ (Шат.), паралельныя да літ. nei penki, nei devyni ’ні тое, ні сее’.

Пяць2 ’напружваць, напінаць’ (ТСБМ), ’ціснуць, перці; пнуць, піхаць’ (Нас.), пя́цца ’напружвацца; праціскацца; тужыцца’ (Нас.; Сержп.; смарг., Сл. ПЗБ), пʼяцца ’пнуцца’ (ТС), пя́стысь, пясты́сь ’напружвацца’ (Сл. Брэс.); укр. пʼя́сти ’нацягваць’, рус. пять, польск. piąć, чэш. píti, славац. pnuť, в.-луж. pjeć, н.-луж. pěś, серб.-харв. пе́ти ’ўзнімаць’, славен. pẹ́ti ’нацягваць’, балг. пъ́на. Прасл. *pęti, *рьnǫ ’напружваць, напінаць’, роднаснае літ. pìnti ’плясці, скручваць’, лат. pît ’тс’, грэч. πένομαι ’працаваць’, гоц. spinnan ’прасці’, на аснове якіх рэканструюецца і.-е. *(s)pen‑ ’цягнуць, нацягваць’ (Махэк₂, 447; Фасмер, 3, 292; Шустар-Шэўц, 2, 1075; Глухак, 477–478; Сной₂, 510–511). Мартынаў (Язык, 81) лічыць, што першапачатковае тэрміналагічнае значэнне ’звіваць, прасці’, змененае пад уплывам прасл. *plesti (гл. плясці), што пераняло першаснае значэнне. Гл. таксама і пнуць, пнуццца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рабіць што‑н. вельмі старанна, рупліва. Ля адной платформы завіхаліся людзі на чале з Ваўчком — яны прыладжвалі з бярвення і дошак сход[ы] для машын. Хадкевіч. Зімою ў гэтым пакоі вучыліся чацвёрты і пяты класы, а летам завіхаліся служанкі: мылі, сушылі і прасавалі настаўніцкую бялізну. Лобан.

2. каля каго-чаго. Горача выяўляць сваю прыхільнасць, адданасць каму‑, чаму‑н. Завіхацца каля сям’і. □ Пантагрыні ж вельмі патрэбна была дапамога, таму ён і завіхаўся каля свайго заакіянскага госця. Маўр. // Заляцацца да каго‑н., упадаць за кім‑н. Гэтая прыгажуня з першага ж дня пачала неяк занадта шчыра завіхацца каля ўрача. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)