Прэ́чыцьпярэчыць, не згаджацца’ (Нас.), прачка ’пярэчанне, спрэчка’; ’сварка’ (Нас.; Бяльк.). Паланізм, параўн. przeczyć, przeczka ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недарэ́чна, прысл.

1. Прысл. да недарэчны. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся на розных узроўнях. Маўр. Час быў трывожны, і музыка гучала неяк дзіка і недарэчна. Няхай.

2. у знач. вык. Неразумна, без сэнсу. [Яўгенавы] словы не зусім спадабаліся Пракопу, хоць пярэчыць было недарэчна. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́мы, ‑аў; адз. няма.

Пасяленне, пражыванне мужчыны пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі; прымацтва. Маці кажа, што трэба сыну ісці куды-небудзь у прымы, да багатай дзеўкі, а бацька пярэчыць: «Прымачы хлеб сабачы»... Пестрак. Прымы .. [Лапінкі] нясытыя: морг поля і хата на курынай ножцы. Брыль.

•••

Прыстаць (пайсці) у прымы гл. прыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяззбро́іць, ‑зброю, ‑зброіш, ‑зброіць; зак., каго-што.

1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным. Арыштаваныя зрабілі смелы налёт на канвой, абяззброілі яго. Лынькоў.

2. перан. Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць мажлівасці і жадання пярэчыць, рабіць насуперак. — Я — камуніст і дырэктар школы, — знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, і гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

1. Маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры; малёк. У мора была запушчана вялікая колькасць малявак розных парод рыб. «Звязда». Чародка малявак нешта вышуквае ў імху, якім абраслі заставы. Корбан.

2. перан. Разм. іран. Пра дзіця або чалавека маленькага росту. Васіль Іванавіч памкнуўся быў пярэчыць .. [Майцы], хацеў нават сурова перапыніць гэтую маляўку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.

1. Адабраць у каго‑н. зброю; пазбавіць каго‑, што‑н. сродкаў узбраення. Адна з такіх успрынятых па-рознаму вестак была весць аб тым, што грамада арыштаваных сялян раззброіла польскі канвой і разбеглася па лясах. Колас.

2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.; уціхамірыць. Непадроблены тон .. голасу [трэнера] мяне раззброіў, і я, забыўся на абразы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім‑н. Раніцай .. [Пятро] папрасіўся ў памочнікі. Хлопцы не супярэчылі — няхай ідзе. Новікаў. Вася Цыганок не супярэчыў, калі яму .. сказалі, што яго чарга ісці на варту. Шчарбатаў.

2. Не адпавядаць, мець у сабе супярэчнасць. Уведзенае перакладчыкам слова «У хмызняках» не супярэчыць унутранай логіцы арыгінала: карціна балотнай мясціны асацыіруецца з хмызнякамі. Палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нівэ́зь (ни‑вэзь) ’ніяк нельга’: Ни‑вэзь нечимъ помочь (Нас.). Фармальна падобнае да нівесь ’невядома’ (гл. нівесць), аднак семантыка пярэчыць такому дапушчэнню, другая частка прыпамінае польск. weź ’вазьмі’, што магло б сведчыць пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візі́т ’наведванне’ (БРС, КТС), ст.-бел. визытъ, визит ’наведванне’; ’дакумент аб выніках праверкі’ (1521 г.) запазычана (Булыка, Запазыч., 63) з польск. wizyta < франц. vizite; гэтаму пярэчыць Крукоўскі (Уплыў, 76). Магчыма і непасрэднае запазычанне з франц. visite.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ркацьпярэчыць, спрачацца’ (Шпіл.). Рус. дыял. вы́ркать ’лаяцца, бурчаць; стукаць, грукаць дзвярамі’. З vъrkati. Параўн. рус. ворчаць, воркотать, польск. warczeć (поруч з wyrczeć), warkać ’бурчаць’, чэш. vrkati, славац. vrkati, славен. vŕkati. Гукаперайманне (Махэк₂, 700; Фасмер, 1, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)