я́рка 1, ‑і, ДМ ярцы; Р мн. ярак; ж.

Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.

я́рка 2, ‑і, ДМ ярцы, ж.

Разм. Яравая пшаніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыціка́ле ‘збожжавая культура — гібрыд пшаніцы і жыта’ (ТСБМ). Штучнае ўтварэнне з лац. triti(cum)пшаніца’ + (se)cale ‘жыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́тка1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу ярка ’яравая пшаніца’.

Летка2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.

Летка3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат. teste ’рачная камбала’, літ. tekstas ’плоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́йсе ’хлеб’ (Карскі, 1). Балтызм. Параўн. ст.-пруск. meiseпшаніца’, лат. maize ’хлеб’ (Карскі, Труды, 390; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшэні́чка (pszeniczka) ’кукуруза’ (Пятк.). Да пшаніца, пшано (гл.), дэмінутыўная форма выкарыстала для называння новай рэаліі, параўн. макед. пченка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пале́глы, ‑ая, ‑ае.

Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны). Марнавалася пераспелая і палеглая ярына. Машара. Месцамі была густая, палеглая пшаніца, камбайны нічога не маглі зрабіць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад шатраваць.

2. у знач. прым. Падвергнуты шатраванню, ачышчаны ад абалонкі, ад шалупіння. Шатраваная пшаніца. // Прыгатаваны з зерня, падвергнутага шатраванню. Шатраваная мука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясня́чка ’яравая пшаніца’ (слонім., Сцяшк. МГ) — вузка-рэгіянальнае ўтварэнне ад вясна́ (гл.) і суф. ‑ячк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., чаго.

Звезці, даставіць за пекалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Назвозіць камення. □ Увесь ніжні паверх [млына] быў застаўлены мяшкамі: жыта, ячмень, пшаніца. Назвозілі з усяго сельсавета. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́рны, -ая, -ае.

1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.

Спорная праца.

2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.

С. дождж.

3. Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Спорныя крупы.

Спорная пшаніца.

4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.

|| наз. спо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)