беспрыто́мны, ‑ая, ‑ае.
Які страціў прытомнасць. Аварыйная служба выкапала з-пад пароды Мацюка яшчэ жывога, але беспрытомнага. Сабаленка. / у знач. наз. беспрыто́мны, ‑ага, м.; беспрыто́мная, ‑ай, ж. Нейкая цётка, божкаючы, прынесла вядро вады з калодзежа і лінула беспрытомнаму на галаву. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Брыль.
2. Ачысціць, адмыць, агледзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абме́рці, абамру, абамрэш, абамрэ; абамром, абамраце; пр. абмёр, ‑мерла; зак.
Разм.
1. Самлець, страціць прытомнасць.
2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння. Абмерці ад страху. □ І ён [Сотнікаў] на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі. Быкаў. // Спыніцца, замерці (пра сэрца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мло́сна, безас. у знач. вык.
Нядобра, моташна. Адчуўшы, што яму млосна, Максім Сцяпанавіч выйшаў на ганак і сеў проста на прыступку. Карпаў. Неяк раз на занятках па гімнастыцы ў школе Бобу зрабілася млосна, і ён страціў прытомнасць. Гарбук.
•••
Чарцям млосна (будзе, стане) — пра што‑н. такое, што выходзіць за межы звычайнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабпа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Абпаліцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дрэвы паабпальваліся знізу. □ Маці кінулася ў агонь, ратаваць сына, і тут яе пакінулі сілы, яна пачала траціць прытомнасць. У гэты момант у будан ускочылі аднавяскоўцы і выратавалі іх абоіх. І Еўдакія Паўлаўна і яе дзеці паабпальваліся. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас. // Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.
2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспа́мятство ср. непрыто́мнасць, -ці ж., бяспа́мяцтва, -ва ср., бяспа́мяцце, -цця ср.; (исступление) раз’ю́шанасць, -ці ж., шале́нства, -ва ср.;
впасть в беспа́мятство стра́ціць прыто́мнасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памле́ць, ‑млее; ‑млеем, ‑млееце, ‑млеюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Аслабець, здранцвець, анямець (пра часткі цела). Дошкі.. [Люба] трымала рукамі, рукі памлелі, яна падпёрла дошкі галавой і плячыма. Чорны. Віця і Грыша ледзьве выбраліся з каляскі — памлелі ногі. Місько.
2. Страціць прытомнасць ад якога‑н. моцнага перажывання, пачуцця і пад. — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Няшчасны чалавек, які выклікае спачуванне, жаль і спагаду. Паблізу гаварылі: — Напэўна, ужо нічога не будзе з небаракі, каторы дзень не прыходзіць у прытомнасць... Васілевіч. Агату ўжо неадчэпна грызе клопат: калі не выпусцяць чалавека, дык што яна, небарака, будзе рабіць вясной. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Замерці, змярцвець (ад жаху, нечаканасці і пад.). Азірнулася — умлела: Валіць следам ён [Дамянік], як дым. Колас. Убачыўшы чалавека з наганам, .. Іван умлеў. Лобан. Умлеў Шчаслівец... Сярод залы Стаіць ні мёртвы ні жывы. Бачыла. // Абамлець, страціць прытомнасць. З-пад задняй сцяны абзываецца чалавек у рудой кучомцы з чорным шалікам на шыі: — Пачынай, бо зараз дзед умлее. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)