Вы́людзя ’лепшае адзенне, што адзяваюць на свята’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. вы́людье ’тс’ (пск., цвяр., наўг., кастр., валаг.). Параўн. таксама рус. вы́людитьсяпрыбрацца для выхаду ў госці, на гулянне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изукра́ситься

1. (приобрести нарядный вид) убра́цца, прыбра́цца, упрыго́жыцца, аздо́біцца;

2. (испачкаться, изуродоваться) размалява́цца, спэ́цкацца, спаску́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разряди́тьсяII сов., разг. (нарядиться) прыбра́цца, мног. папрыбіра́цца, убра́цца, мног. паўбіра́цца; (вырядиться) вы́страіцца; (разодеться) разадзе́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыаса́міцца ’прыняць самавіты выгляд; адчуць уласную сілу; выпрастацца; фарсіста прыбрацца’ (Нас.). Да зафіксаванага там жа аса́міцца (гл.), аса́місты — народнаэтымалагічнага пераасэнсавання (пад уплывам сам) слова аса́ністы. Параўн. аналагічнае рус. дыял. приоса́миться ’падбадзёрыцца, прыняць паважны выгляд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наряди́ться сов. прыбра́цца, мног. папрыбіра́цца, убра́цца, мног. паўбіра́цца; (вырядиться) вы́страіцца; (одеться) адзе́цца, мног. паадзява́цца, апрану́цца, мног. паапрана́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́страіцца 1, ‑страюся, ‑страішся, ‑страіцца; зак.

Стаць строем. Выстраіцца ў адну шарэнгу. Выстраіцца калонай. □ На вялікай паляне.. паатрадна выстраілася ўся брыгада. Шамякін. // Размясціцца ў пэўным напрамку. Каля касы выстраілася чарга. □ Густым ланцугом выстраіліся прахожыя ўсцяж тратуараў, сочачы за кавалергардамі. Гартны.

вы́страіцца 2, ‑страюся, ‑страішся, ‑страіцца; зак.

Разм. Адзецца па-святочнаму; прыбрацца. [Алаіза] выстраілася, як-ніяк ішла на баль. Арабей. Анютка выстраілася ўжо ў новую сукенку.., завязала чырвоную хустку-тараноўку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лупіць ’абадраць, ачысціць ад скуры, лупін’ (БРС, Нас., Яруш., Касп.); ’вырваць, паглуміць’ (Сцяшк.); ’вытарашчыць вочы’ (Нас., Бяльк.); ’пабіць, адлупцаваць’ (БРС, Нас., Шат.); ’выставіць напаказ’ (Нас.), вы́лупіцца ’вылезці з яйца (аб птушанятах)’ (Нас.); ’накінуцца на некага з крыкам, ашчэрыцца’ (Нас., Шат.); ’прыбрацца, упрыгожыцца’ (Касп.). Гл. лупіць. Апошняе значэнне запазычана, магчыма, з рус. мовы; параўн. рус. пск., цвяр., валаг., каз. і г. д. вылупа́ться ’прыбірацца, выстройвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убра́цца, убяруся, убярэшся, убярэцца; убяромся, уберацеся, убяруцца; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд, стаць прыгожым. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў [к]вецень вясновую — дрэвы садоў. Хведаровіч. // Прыгожа адзецца, прыбрацца, разадзецца; выстраіцца. Убрацца ў святочны касцюм. □ [Міхаліна:] — А калі адчыніла шафу, каб адзецца, то адчула, што знікла маё жаданне ўбрацца па-святочнаму. Шамякін.

2. Разм. Управіцца з уборкай ураджаю. [Ганна:] — Напішы, Алеська, што ўбраліся са збажыною. Скрыган.

•••

Убрацца ў пер’е — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча, пачаць жыць самастойна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лупак1 ’хлопчык з вылупленымі вачамі, лаянка хлопца’ (Нас., Некр., КЭС, лаг.); ’адзінае дзіця’ (Нік., Оч.); ’птушаня, якое толькі што вылупілася з яйца’ (Нас.). Рус. вы́лупок ’тс’, укр. ви́лупок ’дзіця (зняважліва)’, польск. wyłupek ’што-небудзь вылупленае (арэх, птушаня)’; ’небарака’, чэш. дыял. výlupek, vejlupek ’арэх, які вылупіўся з шалупіння’. Ад вылупіць (‑цца) у розных значэннях з суф. ‑ъкъ.

Вы́лупак2 ’франт’, вы́лупка ’франціха’ (Касп.). Да вылупіццапрыбрацца’ (гл.). Параўн. таксама рус. вылупёна ’франціха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начапу́рыццапрыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsa ’надуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр. начепури́тися ’тс’, рус. начепури́ться ’тс’, чэш. načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен. načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен. našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв. на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́ць ’прыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)