проце́нт в разн. знач. працэ́нт, -та м.; адсо́так, -тка м.;

пра́вило проце́нтов мат. пра́віла працэ́нтаў (адсо́ткаў);

просты́е проце́нты мат. про́стыя працэ́нты (адсо́ткі);

сло́жные проце́нты склада́ныя працэ́нты (адсо́ткі);

вы́полнить план на сто проце́нтов вы́канаць план на сто працэ́нтаў (адсо́ткаў);

оди́н проце́нт, два проце́нта, пять проце́нтов адзі́н працэ́нт (адсо́так), два працэ́нты (адсо́ткі), пяць працэ́нтаў (адсо́ткаў);

проце́нт при́былей працэ́нт (адсо́так) прыбы́ткаў;

под больши́е проце́нты пад вялі́кія працэ́нты (адсо́ткі);

на (все) сто проце́нтов на (усе́) сто працэ́нтаў (адсо́ткаў);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рог1 ’цвёрды выраст з касцявога рэчыва на галаве ў некаторых жывёл’, ’востры, загнуты канец чаго-небудзь’, ’зуб у вілах’, ’музычны або сігнальны інструмент’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ, ТС, Выг.), ’пастухова труба’ (ТС), укр. ріг, рус. рог, польск. róg, н.-луж. rog, в.-луж. roh, палаб. rüg, чэш., славац. roh, славен. rọ̑g, rûg, rûəx, серб. ро̑г і харв. rȏg, макед. рог, балг. рог, ро́гът, рогъ́т, ст.-слав. рогъ. Прасл. *rogъ. Роднаснымі з’яўляюцца літ. rãgas ’рог’, ’мыс’, ’шышка’, лат. rags ’рог’, raguolis ’ручка плуга’, ст.-прус. ragis ’рог’, ragìngis ’алень’ (Міклашыч, 280) ’рог’, rãgės, rãgos, rãgutės, лат. ragavas, ragus, ragutelesпростыя сані’ (Буга, Rinkt., 2, 533; Траўтман, 235; Мюленбах-Эндзелін, 3, 465). Далей не зусім ясна. Міклашыч (RHSJ, 14, 122) выводзіць яго з *krogъ. Сной (Бязлай, 3, 191) услед за Фрэнкелем (684), Праабражэнскім, 2, 207, Махэкам₂ (515) мяркуе, што першасным было *rógo‑ ’вытыркацца’, параўн. літ. regė́ti, лат. redzêt ’спаглядаць з вышыні’, літ. ragáuti, rãginti, r(i)ogsóti ’узвышацца’, rógas, ruogùs ’куча, груда зямлі, тарпа сена, жыта’. Сумніўнае сцвярджэнне Младэнава (562) пра паходжанне *rogъ з і.-е. *rogh‑ (Фасмер, 3, 489). Гл. таксама БЕР, 6, 288; ESJSt, 13, 775. Сюды ж: рожкі ’матавіла’ (калінк., Мат. Гом.), ’відэлец’ (Мат. Гом.), ’матыка з зубцамі’, ’мач, прылада, якою скідаюць гной з воза’ (ст.-дар., ЛА, 2), ’прылада ля касы для збірання падрэзаных сцяблоў’ (ПСл), і, магчыма, рожкі ’спарыння’ (каліну Сл. ПЗБ), ро̂жкі́, ражкі ’тс’ (стол., в.-дз., ЛА, 5).

Рог2 ’месца, дзе сутыкаюцца два знешнія бакі аднаго прадмета’, ’вугал’, ’вугал дома знадворку’, ’месца, дзе збягаюцца перпендыкулярныя вуліцы’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Шат., ТС, Растарг.), ’вугал воза’ (чэрв., лід., Сл. ПЗБ), ’вугал у страсе, стозе’ (ТС), ’клінападобная частка балота, клін поля, лесу, лугу, вёскі; лука, паварот ракі’ (Яшк., ТС, Выг.), ’кут’ (Бяльк.), ’кут, край’ (Ян.), ’канец сяла’, ’куток у садзе’ (Жд. 1), ро́гі ’перасячэнне схілаў страхі з бакоў’ (палес., Нар. сл.), ’канец у хустцы’ (Ян.), ро́жкі ’канцы хусткі на галаве ў жанчыны’ (Растарг.) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства з рог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лік 1, ‑у, м.

1. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне. Простыя лікі. Цэлыя лікі. Тэорыя лікаў (аддзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці цэлых лікаў).

2. Дзеянне паводле дзеясл. лічыць (у 1–4 знач.).

3. Колькасць каго‑, чаго‑н. У снежні .. лік заяў у калгас дайшоў да пятнаццаці. Брыль. Агромністы гмах машынабудаўнічага завода ўцяг[в]аў у сябе бясконцы лік рабочых. Гартны.

4. Састаў, рад вядомай колькасці каго‑, чаго‑н. [Лясніцкі] быў з ліку тых людзей, якія старанна абдумваюць кожны свой учынак, кожны крок. Шамякін.

5. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах. Футбольны матч закончыўся з лікам 3:2.

6. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць. Адзіночны лік. Множны лік.

•••

Змешаны лік — лік, які складаецца з цэлага ліку і дробу.

Найменны лік — лік, пры якім стаіць назва адзінкі вымярэння (напрыклад: 5 метраў, 10 гектараў).

Парны лік — граматычная катэгорыя, якая ўжывалася ў некаторых старажытных мовах для абазначэння двух прадметаў або дзвюх асоб.

Сапраўдны лік — усякі матэматычны лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы; проціл. уяўны.

Уяўны лік — лік, які з’яўляецца коранем цотнай ступені з адмоўнай велічыні.

Без ліку — вельмі многа, шмат. Глядзяць усе праз вокны, дзверы, як неба шле людзям дары без ліку, без ніякай меры. Дубоўка.

Ліку няма гл. няма.

У лік чаго — а) скарыстоўваць грашовыя сродкі з якой‑н. крыніцы даходу. Аванс у лік зарплаты; б) па якому‑н. плану, абавязацельству. Ластаўкі ў лік крэдытных пагадненняў; в) па планах, абавязацельствах якога‑н. часу. Працаваць у лік наступнага года.

лік 2, ‑у, м.

Кніжн. уст.

1. Твар. Лікі святых.

2. перан. Аб знешніх абрысах планет, даступных зроку чалавека. Ужо сонца, сонца чырванее, І свецяць ясна лікі зор. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малы́, ‑ая, ‑ое.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі. Наша школа здалася нам, помню, малой І малым здаўся сад, і малым — школьны двор... Куляшоў. Гальштук быў новы, бліскучы і слізкі, і вузел атрымліваўся то вялікі, то малы, то крывы. Шыцік. // Невялікі ростам, нізкі. І дуб-крапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні. Колас. // Не доўгі, кароткі. У момант праскочыць .. [хутаранец] з мястэчка на хутар. Аж шкода, што гэтакая малая дарога. Чорны.

2. Нязначны па колькасці. Малы атрад. // Нядоўгі (пра час). Праз малы час .. [Бумажкоў] назначаецца дырэктарам.. завода. Чорны.

3. Меншы, чым патрэбна. Малыя туфлі.

4. Які праяўляецца ў нязначнай ступені, слабы. Пагашаюць яны [вятры] аганёчак малы, А вялікі — крапчэй раздуваюць. Багдановіч. // Які не мае істотнага значэння; малаважны. І дзіўна стала: з гэтай малой справы, з гэтых гаворак пачалося штосьці большае. Чорны.

5. Які займае нязначнае службовае або грамадскае становішча. Нічым [мае знаёмыя] не слаўны і не значны, Усё людзі простыя, малыя. Колас.

6. Малалетні. Марта з двума малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Бядуля. / у знач. наз. малы́, ‑ога, м.; мало́е, ‑ога, м.; мала́я, ‑ой, ж. Кастусь выязджаў ужо з двара, калі выбег з агарода Юзік і з плачам кінуўся наўздагон. Хлопец прыпыніў .. [каня] і ўзяў малога на воз. С. Александровіч.

7. У складзе некаторых назваў і ўласных імён. Малы тэатр. Малая канферэнц-зала.

•••

Малая калорыя гл. калорыя.

Малая Мядзведзіца гл. мядзведзіца.

Малая скорасць (спец.) гл. скорасць.

Малы ход гл. ход.

Малыя формы гл. форма.

Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.

Без малога — амаль (не), чуць (не).

Бяда малая гл. бяда.

З малых гадоў (год) гл. год.

І стары і малы гл. стары.

Самае малое — найменш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)