Рэў ’моцны, працяглы крык’ (ТСБМ). Чэш. řev, славацк. rev, балг. рев ’тс’. Да раўці (гл.), як ад спявацьспеў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зацяжны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які доўга цягнецца; працяглы. Зацяжны дождж. Зацяжная восень. Зацяжная вайна.

2. Які служыць для зацяжкі (у 4 знач.). Зацяжная машына.

•••

Зацяжны скачок гл. скачок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патруда́ць ’перахварэць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да трудзіць (гл.). Прэфікс па‑ па ўзору літ. pa‑sirgti ’пахварэць (пэўны, працяглы час)’ — sirgti ’хварэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праця́жны ’які гучыць павольна, цягуча, не адрывіста’ (ТСБМ), ’марудлівы’ (люб., Сл. ПЗБ). Рус. протя́жный ’павольны, цягучы’, укр. протя́жнийпрацяглы’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піскатня́, ‑і, ж.

Разм. Працяглы многагалосы піск. Ад нечаканасці і страху я застыў на месцы і прастаяў так, не варухнуўшыся, з паўгадзіны, пакуль не сціх іх [пацукоў] шэлест і піскатня. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доўга... (а таксама даўга...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «доўгі» (у 1 знач.), напрыклад: доўгавалосы, доўгабароды; б) слову «працяглы» (у часе), напрыклад: доўгатэрміновы, доўгачасовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заця́ты, -ая, -ае.

1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

З. чалавек.

Зацятая барацьба.

Зацятая спрэчка.

2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

Зацятая варожасць.

З. боль.

3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

Ён чалавек горды і з.

Зацятая маўклівасць.

4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

З. балельшчык.

|| наз. заця́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

долговре́менный даўгача́сны; (продолжительный) праця́глы;

долговре́менное огнево́е сооруже́ние воен. даўгача́снае агняво́е збудава́нне;

долговре́менная огнева́я то́чка воен. даўгача́сны агнявы́ пункт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абло́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аблогі (у 1 знач.). Цалінныя і абложныя землі.

2. Заложны, абкладны. Абложныя дажджы. Абложная хмара. □ Гэта была не Кароткая летняя навальніца, а працяглы абложны дождж. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабыва́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Былі пасля і другія паездкі з бацькам на больш працяглы час, але яны пазабываліся, а тую, першую,.. [Стась] памятае. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)