слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.

1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.

3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).

|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

промы́шленный прамысло́вы;

промы́шленный райо́н прамысло́вы раён;

промы́шленное предприя́тие прамысло́вае прадпрые́мства;

рост промы́шленной проду́кции рост прамысло́вай праду́кцыі;

промы́шленный капита́л прамысло́вы капіта́л;

промы́шленный пролетариа́т прамысло́вы пралетарыя́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.

1. каго-чаго. Здабыванне чаго-н., паляванне.

П. жэмчугу.

П. собаля.

2. Занятак паляваннем, здабычай звяроў, птушак і пад.

Паляўнічы п.

Рыбалоўны п.

3. Дробная рамесная вытворчасць, звычайна як падсобны занятак пры асноўным, сельскагаспадарчым.

Ганчарны п.

Кавальскі п.

4. мн. Прамысловае прадпрыемства здабыўнога тыпу.

Нафтавыя промыслы.

Саляныя промыслы.

|| прым. прамысло́вы, -ая, -ае і про́мыславы, -ая, -ае.

Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу). Прамысловая (промыславая) кааперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слабада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гіст. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў 11–18 стст., жыхары якога не былі прыгопнымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак. // Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве слабады.

3. Уст. Пасёлак каля горада; прыгарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Завод1прамысловае прадпрыемства’. Рус., укр. заво́д, чэш., славац. závod, в.-луж. zawod, балг. заво́д (< рус.), макед. завод ’тс’, ’установа’, серб.-харв., славен. závod ’установа’, ’інстытут, выхаваўчая арганізацыя’, чэш. závod ’інстытут’, бел., рус., укр. заво́д ’гаспадарка па развядзенню жывёлы’. У іншых слав. мовах вядомы яшчэ некаторыя значэнні лексемы: польск. zawód ’прафесія’, ’абман’ (і ў славен.), ’спаборніцтва’ (і ў славац.), ’пары’ (н.-луж.), ’уводзіны’ (в.-луж.), ’запіс, увядзенне’ (серб.-харв.), ’частка лесу’ (славен.), ’звычай’ (рус., укр., чэш.) і інш. Параўн. і завод2. Прасл. zavodъ (Копечны, Zákl. zásoba, 424), відаць, азначала ’тое, што заведзена’ і ўтворана як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zaved + ti. Шляхам семантычнай спецыялізацыі замацоўваюцца розныя значэнні. Магчыма, што рус. значэнне ’прамысловае прадпрыемства’ (з пачатку XVII ст.) аказала ўздзеянне на іншыя мовы, але не выключана і паралельнае развіццё. Шанскі, 2, З, 19; БЕР, 1, 567. Пра завод ’звычай’ гл. Бернар, Зб. Раманскаму, 356.

Заво́д2 ’прыстасаванне ў механізме, што прыводзіць яго ў дзеянне’, ’тэрмін яго дзеяння’. Рус., укр. заво́д ’тс’; ці сюды славен. závod ’частка вадзянога млына, у якую паступае вада’? Як і завод1, замацаванне асобных значэнняў лексемы, у тым ліку вядомых ст.-рус., прычым для бел., як і для завод1, не выключаны рус. уплыў на гэта замацаванне. Зыходнае значэнне ў адрозненне ад завод1 ’тое, што прыводзіць у дзеянне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́рма, ‑ы, ж.

1. У капіталістычных краінах — прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, пад маркай якога прадаюцца ці вырабляюцца тавары. Замежныя машыны відны ў вялікіх люстраных вітрынах — іх прадаюць іншакраінныя фірмы. Мележ. Зоркай ён [Хендрыкс] стаў дзякуючы бясспрэчнаму музычнаму таленту, на якім нажываліся менэджэры, фірмы грамзапісаў, буйнейшыя выдаўцы. «ЛіМ».

2. У Савецкім Саюзе — аб’яднанне аднародных або сумежных прадпрыемстваў.

3. перан. Разм. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго‑н. Пустая забава пад фірмай кахання.

[Іт. firma — подпіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат. // Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.

2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.

3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.

[Ад лац. combinatus — злучаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстэ́рня, ‑і, ж.

1. Прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго‑н., а таксама памяшканне такога прадпрыемства. Зранку пасля праверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Нездарма пані Пшысецкая прапанавала .. [Насі] пайсці швачкай у яе майстэрню. Васілевіч.

2. звычайна мн. (майстэ́рні, ‑яў). Прамысловае прадпрыемства, якое займаецца галоўным чынам рамонтнымі работамі. Рамонтныя чыгуначныя майстэрні. □ Выступаць перад людзьмі .. [Сяргей] навучыўся ў арміі, робячы палітінфармацыю ў артылерыйскіх майстэрнях, дзе ён быў між майстроў маладзейшы за ўсіх. Грамовіч.

3. Аддзел цэха ці завода. Інструментальная майстэрня.

4. Памяшканне для работы мастака, скульптара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слабада́1 гіст. ‘у XI–XVI стст. сяліба вольных людзей, прадмесце’, ‘вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак’; памянш. слабо́дка (ТСБМ, Ласт.), ‘гаспадарчае пасяленне сялян, вызваленых ад прыгону, на пэўнай адлегласці ад сяла’ (Пятк. 2). Укр., рус. слобода́, ст.-рус. свобода, слобода ‘тс’, ст.-польск. sloboda ‘невялікі пасёлак, пасяленне сялян’, гл. слабода. Трубачоў (История терм., 170) першаснае тэрміналагічнае значэнне дэфінуе як ‘сумесна жывучая роднасная група’ (гл. свабода), якое потым зазнала значныя змены. У рус., бел., укр. формах з націскам на канцы ён адзначае старажытную інтанацыйную асаблівасць, характэрную для зборных дэрыватаў. Карскі (1, 145) пры серб. слобо́да ‘свабода’ лічыць канцавы націск у слове заканамерным.

Слабада́2 ‘агульная назва скаціны’ (Арх. Федар.; пруж., івац., ДАБМ, камент., 887), ‘статак кароў’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, з слабы (гл.) з суф. ‑oda, які яшчэ праславянскі (гл. Слаўскі, SP, 1, 63); семантычная паралель у худоба (гл.) ад худы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)