працячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́; -цёк, -цякла́, -ло́; зак.

1. Прайсці дзе-н. сваім цячэннем (пра раку, ручай).

2. Прасачыцца, пранікнуць.

Вада працякла ў лодку.

3. Стаць пранікальным для вільгаці, дзіравым.

Страха працякла.

4. перан. Прайсці, мінуць.

Гады працяклі.

Хвароба працякла без ускладненняў.

|| незак. працяка́ць, -а́е.

|| наз. працяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць; -ы́лены; зак.

1. каго-што. Напоўніць пылам.

2. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу (разм.).

Па вуліцы прапыліў статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міну́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Прайсці, скончыцца.

Мінулася пара дажджоў.

2. Застацца ззаду, скончыцца.

Мінулася невялічкая вёсачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасцё́баць

‘адхвастаць, пабіць чым-небудзь гнуткім каго-небудзь, што-небудзь; высмеяць каго-небудзь, што-небудзь; прайсці (пра дождж і пад.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасцё́баю прасцё́баем
2-я ас. прасцё́баеш прасцё́баеце
3-я ас. прасцё́бае прасцё́баюць
Прошлы час
м. прасцё́баў прасцё́балі
ж. прасцё́бала
н. прасцё́бала
Загадны лад
2-я ас. прасцё́бай прасцё́байце
Дзеепрыслоўе
прош. час прасцё́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́шагать сов., разг. (пройти какое-л. расстояние) пракро́чыць, прайсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгрыме́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мі́ць; зак.

1. Перастаць грымець.

Адгрымеў гром.

2. перан. Прайсці, закончыцца.

Адгрымелі баі.

Адгрымела яго слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слізгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. слізгаць.

2. Хутка і незаўважна прайсці, прабегчы, шмыгнуць куды-н.

С. у калідор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнату́ра, -ы, ж.

Форма паслядыпломнай спецыялізацыі маладога ўрача — яго пракгычная (звычайна на працягу года) работа ў клініках, бальніцах, якая дае яму званне спецыяліста.

Прайсці інтэрнатуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшлёпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

1. Надаваць плескачоў.

А. хлапчука.

2. Прайсці нейкую адлегласць па гразі.

А. дзесяць кіламетраў па бездаражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшуме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; зак.

1. Скончыць шумець.

Адшумелі дажджы.

2. перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. шумнае, гучнае).

Адшумела вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)