Смактуга́ ‘нізкае месца на полі, дзе вымакае рунь’ (зэльв., Нар. словатв.). Да смактаць (гл.) з суф. ‑уг(а). Сюды ж смакту́н ‘падзолістая глеба’ (ашм., Сл. ПЗБ), смакту́нь ‘халодная неўрадлівая глеба’ (Скарбы) з суф. ‑ун, ‑унь, а таксама магчымы наватвор Ластоўскага смакту́г, смактугі́помпа’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́слены прил., в разн. знач. ма́сляный;

~ная по́мпа — ма́сляный насо́с;

~ная пля́ма — ма́сляное пятно́;

ма́сла ~нае — ма́сло ма́сляное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насо́с 1, ‑у, м.

Спец. Балючая пухліна на небе ў жывёл.

насо́с 2, ‑а, м.

1. Тое, што і помпа ​1.

2. Прылада, пры дапамозе якой напампоўваюць паветра ў шыны веласіпеда, аўтамабіля і пад. Чалавек трымаў на вентылі шланг насоса, а я зноў пачаў напампоўваць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтрабе́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны ў час руху ад цэнтра да перыферыі; проціл. цэнтраімклівы. Цэнтрабежная сіла. // Такі, дзеянне якога заснавана на руху ад цэнтра да перыферыі. Цэнтрабежны апарат. Цэнтрабежная помпа.

2. Які праводзіць узбуджэнне ад цэнтральнай нервовай сістэмы да розных органаў (пра нервы). Цэнтрабежныя нервовыя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усмакта́ць сов. всоса́ть, впита́ть, втяну́ть; поглоти́ть;

по́мпа з вадо́й ~та́ла пясо́к — насо́с с водо́й всоса́л (втяну́л) песо́к;

зямля́ ўсмакта́ла ві́льгаць — земля́ всоса́ла (впита́ла) вла́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

элева́тар, ‑а, м.

1. Збудаванне для захоўвання вялікай масы збожжа з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і разгрузкі зерня. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка. Асабліва важна, каб збожжаўборачны канвеер дзейнічаў зладжана і бесперабойна ва ўсіх звеннях — ад нівы да элеватара. «Звязда».

2. Канвеер для перамяшчэння грузаў вертыкальна або пад вялікім вуглом да гарызонта. З элеватара густа сыпалася ў .. кузаў [машыны] сіласная маса. Паслядовіч.

3. Водаструменная помпа, якая выкарыстоўваецца ў сістэме ацяплення для змешвання гарачай і халоднай вады.

[Ад лац. elevator — які падымае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы. // Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт. // Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь. Лукша.

2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.

3. перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.

•••

Паветраныя ванны гл. ванна.

Паветраная навігацыя гл. навігацыя.

Паветраная падушка гл. падушка.

Паветраная трывога гл. трывога.

Паветраная яма гл. яма.

Паветраны мост гл. мост.

Паветраны мяшок гл. мяшок.

Паветраны шар гл. шар.

Паветраныя замкі гл. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сляный

1. ма́слены;

2. (относящийся к растительному маслу) але́йны;

ма́сляные кра́ски але́йныя фа́рбы;

ма́сляная жи́вопись але́йны жы́вапіс;

ма́сляный портре́т але́йны партрэ́т;

3. (жирный) ма́слены;

ма́сляное пятно́ ма́сленая пля́ма;

4. техн. ма́слены;

ма́сляный выключа́тель ма́слены выключа́льнік;

ма́сляный насо́с ма́сленая по́мпа;

ма́сляная ла́мпа ма́сленая ля́мпа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паве́траны в разн. знач. возду́шный;

~ная по́мпа — возду́шный насо́с;

п. флот — возду́шный флот;

~ная трыво́га — возду́шная трево́га;

~ныя ва́нны — возду́шные ва́нны;

~ная я́ма — возду́шная я́ма;

п. мост — возду́шный мост;

п. шар — возду́шный шар;

~ная паду́шка — возду́шная поду́шка;

~ныя за́мкі — возду́шные за́мки;

п. пацалу́нак — возду́шный поцелу́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смок1 ‘вясёлка, радуга’ (Гарэц., Бяльк., Шатал.; ашм., Стан.; свісл., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), шмок (szmok) ‘вясёлка’ (Арх. Федар.). Укр. цмок, польск. smok powietrzny ‘тс’. Магчыма, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад смактаць (гл.), з прычыны распаўсюджанага ў славян уяўлення, што вясёлка смокча ваду з мора, рэк і азёр для дажджу (Толстой, ОЛА, Исследов., 44–45). Аднак больш верагодна, што слова тоеснае са смок3, цмок (гл.), і ў гэтым выпадку адлюстроўвае архаічную семантыку; параўн. заўвагу ў Іванова і Тапарова (Иссл., 146 і наст.) “об общеафриканских представлениях о змеях — поглотителях вод, чаще всего выступающих в виде радуги”; гэтыя ўяўленні шырока распаўсюджаны і ў іншых месцах свету (Мифы, 1, 469).

Смок2помпа; жалезная вадасцёкавая труба; пажарная труба, шланг’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘соска’ (Сцяшк. Сл.). Укр. смок, польск. smok ‘тс’. Да смактаць, параўн. Брукнер, 503; Праабражэнскі, 2, 336–337; ЕСУМ, 5, 325.

Смок3 ‘змей, дракон’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.; кам. Жыв. НС), ‘казачная істота, якая сваім дыханнем прыцягвае да сябе сваю ахвяру’ (Варл.), ‘міфічная істота’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. смокъ: смокъ, яду напо(л)нены (Рам., Выбр. тв., 79). Гл. цмок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)